Вы тут

Рэгіянальным СМІ трэба працаваць на апярэджанне і праяўляць ініцыятыву


Рэдакцыі рэгіянальных медыя павінны не толькі аператыўна адсочваць інфармацыйны парадак дня, але і працаваць на апярэджанне, самастойна прапаноўваць інфапаводы, праяўляць ініцыятыву. Пра гэта заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка 19 снежня на нарадзе аб стане і эфектыўнасці работы рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Пры падрыхтоўцы да нарады быў праведзены маніторынг рэгіянальных СМІ ва ўсіх абласцях краіны, які паказаў, што за апошні год такія медыя дадалі ў развіцці. Сукупны тыраж рэгіянальнай прэсы трымаецца на высокім узроўні — 700 тыс. экзэмпляраў. На 67% вырасла іх аўдыторыя ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах. Прыкметна абнавіўся газетны дызайн, палепшылася якасць журналісцкіх матэрыялаў, узмоцнена праца з рэгіянальным і рэспубліканскім парадкам дня, укаранёны сучасныя формы зваротнай сувязі з чытачамі, забяспечаны рост заработнай платы, створаны больш камфортныя ўмовы працы для супрацоўнікаў.

Па выніках вывучэння сітуацыі зроблена выснова, што стратэгія па ўзбуйненні асобных рэдакцый своечасовая і дае пэўны станоўчы вынік.

Ігар Сергеенка на нарадзе звярнуў увагу не толькі на пазітыўныя прыклады працы рэдакцый рэгіянальных медыя, але ў першую чаргу зрабіў акцэнт на недахопах, якія патрабуюць прыняцця аператыўных мер. Асноўныя з іх — гэта дэфіцыт кадраў, слабая матэрыяльна-тэхнічная база, недастатковая праца ў інтэрнэце. Многія рэгіянальныя выданні размяшчаюць на сваіх сайтах рэпост, а не унікальны аналітычны кантэнт. Як вынік — зніжэнне ахопу чытацкай аўдыторыі. «Ёсць выпадкі, калі патэнцыял гэтай працы ігнаруецца ў медыяполе велізарных рэгіёнаў», — заўважыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ён падкрэсліў, што рэгіянальныя газеты абавязкова павінны надаваць увагу мясцоваму парадку дня, закранаць праблемныя пытанні, пісаць аб развіцці інфраструктуры рэгіёна. Толькі такім чынам яны змогуць прыцягнуць аўдыторыю і быць цікавымі людзям. «Не чакайце, пакуль людзі вынесуць інфармацыю ў публічную плоскасць і гэта атрымае шырокі грамадскі рэзананс, — сказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. — Мы павінны працаваць на апярэджанне. Не толькі аператыўна адсочваць, але і самастойна прапаноўваць інфармацыйны парадак дня, праяўляць ініцыятыву і не забываць пра сваю аўдыторыю».

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.