Вы тут

Прыярытэтныя напрамкі старшынства Беларусі ў АДКБ заклалі аснову на доўгатэрміновую перспектыву развіцця


Да пачатку пасяджэння кіраўнікі парламенцкіх дэлегацый дзяржаў — членаў АДКБ прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання вянка да Магілы Невядомага Салдата.


На пасяджэнні былі падведзены вынікі рэалізацыі прыярытэтаў старшынства Беларусі ў АДКБ у 2023 годзе. З дакладам выступіў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Кажучы аб складанасці працэсу змянення ўсёй сістэмы міжнародных адносін, Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што для выпрацоўкі новай мадэлі светаўладкавання патрэбны час і палітычная воля. У гэтых абставінах для захавання суверэнітэту і незалежнасці яе ўдзельнікаў ключавую ролю набывае ўмацаванне адзінства ў АДКБ.

«Глабальны характар сучасных выклікаў і пагроз сплятае нашы нацыянальныя інтарэсы ў адзін вузел, — звярнуў увагу спікер ніжняй палаты беларускага парламента. — Як падкрэсліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, трэба актывізаваць работу над канцэпцыяй новай Стратэгіі калектыўнай бяспекі АДКБ на перыяд да 2035 года».

Падводзячы вынікі праведзенай за год работы, Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што прыярытэтныя напрамкі старшынства Беларусі ў АДКБ былі сфармулявалі такім чынам, каб яны заклалі аснову на доўгатэрміновую перспектыву развіцця. Найважнейшым прыярытэтам было павышэнне ролі і значнасці Арганізацыі на знешнім контуры, развіццё супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі і трэцімі краінамі. У сувязі з гэтым Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў істотнае паляпшэнне ўзаемадзеяння АДКБ з ААН з акцэнтам на міратворчасць і антытэрарыстычны патэнцыял.

Асаблівую ўвагу беларускі бок удзяляў павышэнню гатоўнасці Калектыўных сіл АДКБ да выканання задач па прызначэнні, умацаванню ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва дзяржаў — членаў Арганізацыі. «Практычным укладам у гэтай сферы стаў праведзены на тэрыторыі Беларусі комплекс сумесных і спецыяльных вучэнняў, — нагадаў спікер. — Ёсць падставы меркаваць, што праведзеныя мерапрыемствы аператыўнай і баявой падрыхтоўкі выканалі сваю мэтавую ўстаноўку па павышэнні гатоўнасці адпаведных сіл і сродкаў».

Далейшае развіццё атрымаў аналітычны кампанент дзейнасці АДКБ. «На працягу года неаднаразова праводзіліся розныя сустрэчы з удзелам экспертнай супольнасці нацыянальных аналітычных структур як у Мінску, так і ў сталіцах іншых дзяржаў — членаў Арганізацыі, — удакладніў Уладзімір Андрэйчанка. — Гэта дазволіла пачаць работу па ўцягванні большай колькасці аналітычных цэнтраў у работу па вывучэнні праблематыкі калектыўнай бяспекі, сумесным пошуку эфектыўных рашэнняў актуальных выклікаў і пагроз».

Мэтам урэгулявання крызісных сітуацый і недапушчэння дэстабілізацыі ў зоне адказнасці Арганізацыі паслужыла распрацоўка мадэльных законаў і рэкамендацый. Яны спрыяюць ужыванню адзіных методык у ацэнцы сучасных пагроз і падыходаў да выбару спосабаў іх нейтралізацыі. 

Старшыня Палаты прадстаўнікоў выказаў упэўненасць у неабходнасці працягнуць работу па фарміраванні агульнага парадку дня ў галіне інфармацыйнай бяспекі. Пры гэтым ён прапанаваў асаблівую ўвагу ўдзяліць пытанню выкарыстання штучнага інтэлекту. Ён выказаў меркаванне, што важным вынікам праведзенай у 2023 годзе работы з’явілася выпрацоўка сумесных заяўленняў аб прадухіленні гонкі ўзбраенняў у космасе, супрацьдзеянні злоўжыванню наркотыкаў сярод дзяцей і моладзі і прасоўванні іх здаровага ладу жыцця, магчымых наступствах прымянення боепрыпасаў са збедненым уранам.

У рамках беларускага старшынства дынамічна развівалася супрацоўніцтва ў сферах супрацьдзеяння тэрарызму, нелегальнай міграцыі, інцыдэнтам у кіберпрасторы, барацьбы з рызыкамі і пагрозамі ў біялагічнай сферы. Па словах Уладзіміра Андрэйчанкі, рэалізацыя шэрагу доўгатэрміновых прыярытэтаў, накіраваных на ўмацаванне і далейшае развіццё АДКБ, уключана казахстанскім бокам у праграму свайго старшынства.

На пасяджэнні былі таксама агучаны прыярытэты Рэспублікі Казахстан на перыяд старшынства ў АДКБ у 2024 годзе, абмеркавана ваенна-палітычная абстаноўка ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне калектыўнай бяспекі АДКБ, а таксама прыняты шэраг праектаў мадэльных законаў і рэкамендацый.

Паводле прэс-службы Палаты прадстаўнікоў

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?