Вы тут

Беларуская гарналыжніца Шканава выйграла срэбра ў слаламе на этапе Кубка Расіі


У горадзе Куса Чэлябінскай вобласці Расіі завяршыўся трэці этап Кубка Расіі па гарналыжным спорце з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе БелТА.


Фота: НАК Беларусі

У сераду ў Кусе адбыліся спаборніцтвы ў слаламе ў мужчын і жанчын. У трэці раз за тры старты сезона на подыум паднялася наймацнейшая гарналыжніца нашай краіны Марыя Шканава. Першую трасу беларуска пераадолела з другім часам (55,81 сек.), саступіўшы толькі масквічцы Анастасіі Гарнастаевай. У фінальным заездзе Шканава таксама паказала другі вынік (52,59 сек.), тым самым захаваўшы сярэбраную пазіцыю па суме. Выніковая перавага Гарнастаевай склала практычна тры секунды.

Раней Марыя Шканава была наймацнейшай у слаламе на першым этапе Кубка Расіі і брала срэбра ў гэтай жа дысцыпліне на другім этапе там жа.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.