Вы тут

Рукапісы вялікіх пісьменнікаў прадставілі ў Ханчжоў


У Ханчжоў праходзіць выстава лістоў і рукапісаў сусветна вядомых літаратурных дзеячаў і лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, якая дэманструе чарнавікі больш чым 20 пісьменнікаў, сярод якіх Гётэ, Аляксандр Дзюма-бацька і Аляксандр Дзюма-сын, Вальтэр, Ганс Хрысціян Андэрсан, Віктар Гюго, Самерсэт Моэм, Альбер Камю і Рамэн Ралан, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Куратар выставы Цю Цзянь паведаміў, што ў экспазіцыі прадстаўлены 24 рукапісы сусветна вядомых пісьменнікаў, і менавіта тут упершыню выстаўлены ліст знакамітага нямецкага мысліцеля і пісьменніка Гётэ князёўне Марыі Паўлаўне. У французскага пісьменніка Віктара Гюго была надзвычай рамантычная гісторыя кахання, наведвальнікі выставы могуць «дакрануцца» да яе, азнаёміўшыся з лістамі паміж Гюго і Жульетай Друэ. Рукапісы Шарля Перо, «бацькі французскай дзіцячай літаратуры», таксама прадстаўлены публіцы.

Цю Цзянь спадзяецца, што выстава стане цудоўным спосабам данесці да шырокай аўдыторыі забытую гісторыю і раней пакінутыя без увагі факты.

 

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».