Вы тут

Іван Кубракоў сустрэўся з дзецьмі супрацоўнікаў паліцыі Азербайджана


Гэтымі днямі юныя жыхары Азербайджана па ініцыятыве Міністэрства ўнутраных спраў наведваюць Беларусь. Візіт адбываецца ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва паміж міліцэйскімі ведамствамі дзвюх краін.


Для дзяцей супрацоўнікаў паліцыі Азербайджана МУС падрыхтавала насычаную культурную і спартыўную праграму. Адным з запамінальных мерапрыемстваў стала сустрэча з міністрам унутраных спраў, якая адбылася ў Мінскай гарадской ратушы.

Пачалося ўсё з пазнавальнай экскурсіі, падчас якой хлопцы і дзяўчаты даведаліся шмат цікавых фактаў пра Мінск і гістарычных дзеячаў Беларусі. Акрамя таго, у картаграфічнай музейнай зале ім прапанавалі знайсці размяшчэнне сваёй рэспублікі на глобусе, які адлюстроўвае веды людзей, якія жылі ў 16 стагоддзі, аб уладкаванні свету. Працягнулася мерапрыемства ў зале ўрачыстасцяў.

Вітаючы прысутных, Іван Кубракоў адзначыў, што Міністэрству ўнутраных спраў заўсёды прыемна прымаць сяброў. «Шчыра рады рашэнню накіраваць дзяцей замежных калег — герояў Азербайджана — у нашу рэспубліку, — падкрэсліў ён. — Упэўнены, узаемныя візіты ўвойдуць у практыку, бо ў ведамствах дзвюх краін шануюць супрацоўнікаў і іх сем’і, ведаюць, што вартавыя парадку дастойна служаць у імя сваіх блізкіх і дзякуючы іх падтрымцы. Хлопцы і дзяўчаты, вы з’яўляецеся і нашымі дзецьмі, для якіх мы пастараліся падрыхтаваць насычаную праграму, паказаць усю гасціннасць і шматлікія прыгажосці Беларусі. Вам жадаю поспехаў у вучобе, а калегам з сяброўскай краіны — вяртацца дадому жывымі і здаровымі. Чакаем вас у нашай рэспубліцы!»

Вераніка КАНЮТА
Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.