Вы тут

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава прысвечаная творчасці Ахрэмчыка


У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава, прысвечаная творчасці народнага мастака БССР Івана Ахрэмчыка, чыё імя носіць знакаміты «парнат» — гімназія-каледж мастацтваў. Выстава прымеркаваная да 120-годдзя майстра і называецца «Іван Ахрэмчык. Майстар. Людзі. Эпоха».


Мастак нарадзіўся ў Мінску, у сям’і рамесніка, ён увасобіў свой родны горад у многіх сваіх карцінах, некаторыя з іх можна ўбачыць у экспазіцыі і даведацца, як выглядала старая Няміга, Верхні горад і іншыя мінскія раёны. Іван Восіпавіч — прыклад чалавека, які ўпарта і нязломна ідзе па сваім прызванні. Ужо ў пятнаццаць гадоў паступіў у Пензенскую мастацкую вучэльню, потым займаўся ў Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях у Маскве, дзе выкладалі вядомыя дзеячы мастацтва, адчувалася ўсё віраванне культуры 1920-х, з эксперыментатарствам, жаданнем ствараць па-новаму. У 1930-х Іван Ахрэмчык вярнуўся ў Беларусь, якой і прысвяціў усю сваю творчую дзейнасць. Нездарма ўспамінаюць пра ягоную неабыякаваць, актыўную грамадскую пазіцыю. У 1939-м Ахрэмчыка прызначылі галоўным мастаком Усебеларускай выставы ў Маскве — менавіта праз яго бачанне мастака была прадстаўленая БССР. А паралельна займаўся выкладаннем, выхаваў многіх выдатных мастакоў, сярод якіх — Міхаіл Савіцкі, які заўсёды вельмі цёпла адзываўся аб сваім настаўніку.

На пачатку 1941-га Ахрэмчык быў абраны старшынёй Саюза беларускіх мастакоў. Але ўсе планы парушыла вайна. Гады эвакуацыі на Урале, напружаная праца, чаканне Перамогі... У Нацыянальным мастацкім музеі можна пабачыць палотны майстра на тэму Вялікай Айчыннай вайны, напрыклад, напісаную ў 1957-м годзе карціну «Абаронцы Брэсцкай крэпасці», якая ўваходзіць у пастаянную экспазіцыю музея. Не паспеў ён закончыць палатно, над якім працаваў да апошніх дзён — «Жанчыны Брэсцкай крэпасці», але карціна і ў незавершаным выглядзе ўражвае, яе дэманструюць у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць — герой».

Карціны мастака пазнаеш адразу — выразны стыль, часам суровы, але пры гэтым заўсёды вельмі эмацыянальны, са складаным спалучэннем колеравых нюансаў. На юбілейнай выставе прадстаўлена ўся разнастайнасць ягонай творчай палітры — пейзажы, партрэты (а Ахрэмчык лічыўся адным з лепшых партрэтыстаў эпохі), нацюрморты, буйнафарматныя работы на гістарычную тэму. Ёсць і экзатычная тэматыка — у 1959-м годзе пасля паездкі ў Манголію мастак стварыў цыкл пейзажаў, адлюстраваўшы нязвыклую для нас прыгажосць стэпаў і пустыняў.

Наведаць выставу можна да 21 студзеня 2024 года.

Людміла ІВАНОВА

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

«Для таго, каб стаць падручнікам, матэрыялы, падрыхтаваныя аўтарамі, праходзяць шмат этапаў экспертызы, абмеркаванняў на дыялогавых пляцоўках з педагогамі, узгадненняў, апрабацыю ва ўстановах адукацыі». 

Рэгіёны

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

Вобласць падрыхтавала ладны пакет прапаноў удзельнікам форуму.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.