Вы тут

У Мінску пачаў працаваць праваслаўны фестываль «Радасць»


У культурна-асветніцкім цэнтры «Каўчэг» Свята-Елісавецінскага манастыра праходзіць традыцыйны Калядны праваслаўны фестываль. За тыя гады, што ён ладзіцца, ягоная назва — «Радасць» — набыла новыя сэнсы. Сёння мала сказаць, што гэта проста чаканне аднаго з самых вялікіх светлых святаў. Фестываль дорыць радасць людзям, калі яны чуюць прыгожую музыку, бачаць выступленні таленавітых дзяцей і моладзі, сустракаюцца з цікавымі людзьмі. Як прызнаюцца некаторыя наведвальнікі, сюды яны збіраюцца заходзіць кожны дзень, каб насыціцца добрым настроем на год наперад. Дарэчы, фестываль ідзе 10 дзён (да 6 студзеня 2024 года). Гасцей чакаюць канцэрты, сустрэчы, кінапаказы, творчыя майстар-класы, на якіх можна зрабіць святочныя сувеніры, кансультацыі спецыялістаў, якія тычацца захавання здароўя. Кожны дзень будуць ісці батлеечныя спектаклі. Распрацавана насычаная праграма для дзяцей. Упершыню для хлопчыкаў і дзяўчынак у духоўна-асветніцкім цэнтры аформлены асобны паверх. 31 снежня, 1 і 2 студзеня для малых падрыхтаваныя навагоднія выступленні.


У «Каўчэгу» пройдуць таксама фестываль дзіцячых тэатральных калектываў і дзіцяча-юнацкіх хароў з усёй Беларусі.

Госці змогуць паўдзельнічаць у галасаванні за творчыя вырабы дзяцей — тут праходзіць конкурс на лепшую святочную елачку. Да яго далучыліся хлопчыкі і дзяўчынкі з розных гарадоў Беларусі. Вы ўбачыце, што елку можна рабіць з самых розных матэрыялаў — дрэва, гліны, кардона, сурвэтак, карункаў і нават... гаек.

У рамках фестывалю праходзіць святочны кірмаш. Сёлета ў ім бяруць удзел прадстаўнікі манастыроў і храмаў з Беларусі, Расіі, Грэцыі, Сербіі, Палясціны, Сірыі. Госці прывезлі ўнікальныя тавары, сярод якіх абразы, кнігі, тэкстыль, свечкі, літаратура, адзенне, прысмакі, кераміка, сувеніры, спецыі, мёд, аліўкавы алей, зёлкавыя зборы і настойкі. Таксама тут можна пакланіцца абразам, якія лічацца цудадзейнымі. Шырока прадстаўлена прадукцыя Свята-Елісавецінскага манастыра, які мае дзясяткі розных творчых майстэрань. У некаторых з іх працуюць людзі, што патрапілі ў складаныя жыццёвыя сітуацыі. Так, у рэабілітацыйную майстэрню «Дабрадзел» прыходзяць людзі з абмежаванымі магчымасцямі і адхіленнямі ў псіхічным здароўі. Таму, набываючы на кірмашы розныя сувеніры ручной работы, вы зможаце падтрымаць такія сацыяльныя праграмы.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ.

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.