Вы тут

БСЖ запрасіў гасцей на навагодні паказ у дэльфінарый


Дарослыя павінны паказваць дзецям, што кожнае дзіця важнае для нашай краіны. Такім меркаваннем падзялілася старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская падчас акцыі «Нашы дзеці», паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

БСЖ далучыўся да рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» і запрасіў у дэльфінарый на прадстаўленне больш за 100 дзяцей. «Беларускі саюз жанчын вырашыў паўдзельнічаць у акцыі па-асабліваму. Сёння да нас прыехалі 130 чалавек з усёй Беларусі. Мы хацелі паказаць дзецям нешта незвычайнае, тое, што ім запомніцца. Плюс да гэтага яны наведалі заапарк», — сказала Вольга Шпілеўская.

У прадстаўленні прынялі ўдзел выхаванцы сацыяльна-педагагічных цэнтраў, дамоў сямейнага тыпу і дзіцячых дамоў. «Гэта тыя дзеці, якіх трохі падвялі мы, дарослыя. І дарослыя павінны паказаць гэтым дзецям, што кожнае дзіця вельмі важнае для нашай краіны, і тое, што мы, дарослыя, бываем вельмі розныя», — адзначыла старшыня БСЖ.

Многія з дзяцей, якія прыехалі сёння, ні разу не былі ў дэльфінарыі, і ім было вельмі цікава. Так, Артур Гублевіч з Астраўца хацеў убачыць, як дэльфіны скачуць праз кольцы. «Я вельмі рады гэтаму навагодняму падарунку!» — падзяліўся эмоцыямі ён.

Разам з ім з Астраўца прыехала Эрыка Лаўрыновіч. Яе ўразіў не толькі дэльфінарый, але і шпацыр па заапарку. «Мы пагулялі па заапарку, і я паздымала жывёл. Больш за ўсё мне спадабаліся алень, тыгр і леў. Я вельмі люблю жывёл. У нас дома ў прыёмнай сям’і ёсць вавёрачка, за якой мы даглядаем», — распавяла дзяўчынка.

Прадстаўленне з дэльфінамі, сапраўды, было для дзяцей зачаравальным. Марк Захарчук з Баранавічаў увесь выступ не адрываў вачэй ад незвычайных артыстаў. А пасля заўважыў: «Мне было вельмі цікава глядзець, як дэльфіны скакалі і плавалі з людзьмі. А яшчэ яны так смешна даставалі шарыкі з вады хвастом. Я вельмі рады, што сюды трапіў».

«Кожная вобласць сама выбірала, хто з дзетак паедзе. Галоўнае, каб гэта былі тыя, каму гэта цёпла і клопат асабліва патрэбныя. Гэта быў самы галоўны крытэр. І я чую ад дзетак, як яны радуюцца ўсяму вакол, і разумею — у нас усё атрымалася», — падкрэсліла Вольга Шпілеўская.

Дзецям таксама ўручылі салодкія падарункі.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?