Вы тут

Што рыхтуюць сваім слухачам радыёстанцыі Белтэлерадыёкампаніі


Сапраўдную святочную эстафету ў навагоднія дні рыхтуюць сваім слухачам радыёстанцыі Белтэлерадыёкампаніі. Нас чакаюць спецыяльныя тэматычныя эфіры, віншавальныя паштоўкі, прызы для самых актыўных і музычнае суправаджэнне.


Фота pexels.com

У нядзелю, 31 снежня, у апошнія пераднавагоднія гадзіны «Тэатр беларускага радыё» запрашае слухачоў на аўдыёспектаклі з неверагоднымі казачнымі сюжэтамі. А ў першыя гадзіны новага года ў эфіры перадачы «Накцюрны» будуць гучаць святочныя хіты ў выкананні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Акадэмічнага хора і Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Пасля 1 і 2 студзеня аўдыторыю чакаюць дзве гадзіны навагодняга хіт-параду. У ім пачуем кампазіцыі Насці Краўчанка, Данііла Мышкаўца, Ганны Благавай і іншых пераможцаў па выніках галасавання слухачоў у праекце «Наш хіт-парад», а яшчэ артысты раскажуць, як сустракаюць Новы год і падзеляцца планамі на 2024-ы. Інтэрактыўны марафон віншаванняў ва ўсе святочныя дні правядуць вядучыя перадачы «Вітаем, віншуем, жадаем!».

Святочны эфір радыёстанцыі «Сталіца» таксама будзе напоўнены спецыяльнымі праектамі і навагодняй музыкай. Напрыклад, сапраўдным падарункам 31 снежня стане плэй-ліст з «залатымі хітамі» легендарных рок-зорак.

Канал «Культура» ў новым годзе застанецца верным свайму дэвізу «Мы выбіраем вечныя каштоўнасці», і ў эфіры будуць гучаць перадачы, якія расказваюць пра беларускую нацыянальную культуру. Напярэдадні навагодніх свят казачны настрой будуць ствараць музычныя і літаратурныя праекты. У апошні дзень 2023-га года ў перадачы «Радыётэатр плюс» пачуем спектакль-казку Г. Х. Андэрсэна «Калядная быль». А кульмінацыяй вечара стане канцэрт «Сімфанічная казка», дзе зімовыя кампазіцыі прагучаць у выкананні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Акадэмічнага хора і Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі.

Міжнароднае радыё «Беларусь» прадставіць замежным слухачам на ўсіх дзевяці мовах вяшчання дайджэст найбольш значных падзей адыходзячага года ў палітычным, эканамічным, культурным і спартыўным жыцці нашай краіны. А ў тэматычных перадачах на розных мовах свету прагучаць сюжэты аб святкаванні Новага года, святочных дабрачынных акцыях. Святочныя праграмы выйдуць і ў эфіры рэгіянальных радыёстанцый ва ўсіх абласцях Беларусі.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Навагодні радыёэфір

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».