Вы тут

Чаму вучыць дарослых


Кніга аглядальніка Выдавецкага дома «СБ. Беларусь сегодня» Андрэя Мукавозчыка «Адкрытыя ўрокі: чаму вучыць дарослых» з ілюстрацыямі мастака Алега Карповіча, якая нядаўна пабачыла свет у выдавецтве «Беларусь» стала свайго роду працягам папярэдняй — «Чаму вучыць дзяцей».


Зразумела, адкуль з’явілася яе назва — першы «адкрыты ўрок» для ўсёй краіны прайшоў 1 верасня 2022 года. Падзагаловак тлумачыць: «Чаму вучыць дарослых». Выданне павінна быць карысным для тых, хто ўжо ведае, чаму вучыць дзяцей, але спыняецца перад непад’ёмнай задачай навучання недавучаных у свой час дарослых.

«Хто дасць апору, пакажа, куды глядзець, падставіць плячо і дапаможа з абгрунтаваннем пазіцыі даросламу? Бацькам, актывісту, агітатару, ды таму ж настаўніку? З імі хто пагаворыць пра рэчы складаныя, не спрашчаючы мову, улічваючы складанасць праблемы? Я б, як кажуць, у агітатары пайшоў — але няхай мяне навучаць!

Так з’явілася задума кнігі “Адкрытыя ўрокі: чаму вучыць дарослых”. Потым ажыццявілася — вынік перад вамі. Спадзяюся, нейкія тэксты і тэзісы з гэтай кнігі чытачам спатрэбяцца ў жыцці», — звяртаецца да чытача аўтар.

Кніга адрасавана ў першую чаргу тым, каму даводзіцца вучыць іншых, апаніраваць нязгодным. Але пачытаць яе варта ўсім.


Беларусь памятае

У рамках рэспубліканскага круглага стала «Гістарычны шлях Савецкай Беларусі», які праходзіў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адбылася прэзентацыя кнігі серыі «Беларусь памятае: у імя жыцця і міру» «Вярхоўны Савет БССР першага склікання (1938–1947)», якая выйшла ў выдавецтве «Беларусь».


Кніга прысвечана 85-годдзю з дня стварэння Вярхоўнага Савета БССР і падрыхтавана супрацоўнікамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У выданні разглядаецца гісторыя фармавання канстытуцыйных асноў беларускай дзяржаўнасці ў рамках узнікнення і дзейнасці Вярхоўнага Савета БССР першага склікання (1938–1947) у мірны даваенны час, у гады Вялікай Айчыннай вайны і цяжкія першыя пасляваенныя гады. Кніга знаёміць чытачоў з жыццём і дзейнасцю выбітных людзей, якія сталі дэпутатамі Вярхоўнага Савета. Выданне ўключае шматлікія фатаграфіі, фотакопіі архіўных дакументаў, перыядычнага друку. Дэпутатам, якія загінулі ці прапалі без вестак у гады вайны прысвечаны асобная частка. Кніга выдадзена тыражом 800 асобнікаў на рускай, беларускай і англійскай мовах.

Фота Кастуся Дробава

Праект створаны пры фінансавай падтрымцы ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта № 131 ад 31 сакавіка 2022 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.