Вы тут

Музыкатэрапія як Сусвет


Музыка геніяльнага Моцарта дабратворна ўплывае на здароўе, засведчылі супрацоўнікі Міжнароднага цэнтра музыкатэрапіі падчас канцэрта ў Белдзяржфілармоніі.


Фота Кастуся Дробава.

Віртуозная, чыстая, экспрэсіўная, яркая музыка Вольфганга Амадэя Моцарта ўдзейнічае на кару галаўнога мозга такім чынам, што ў слухачоў паляпшаецца памяць і здольнасць да канцэнтрацыі ўвагі, у душу прыходзяць спакой, мір і гармонія, заўважылі спецыялісты. Альберт Эйнштэйн лічыў, што ў музыцы Моцарта адлюстроўваецца цэлы Сусвет.

 

Дар’я Вітко (фартэпіяна).

На канцэрце Арцём Шаплыка, Алена Навуменка, Калініка Мядзведзева, Алеся Алесюк, Анастасія Міклаш і Ангеліна Можар выканалі Сімфонію № 40, канцэрт для фартэпіяна з аркестрам № 21, «Маленькую начную серэнаду», «Фіялку», «Турэцкае ронда» і ўрывак з яго апошняга твора «Pэквіем».

Далікатна і ўзнёсла гучалі скрыпкі, альт, віяланчэль, арган, асаблівыя гукі стваралі чашы, званочкі і іншыя інструменты, да іх дадаваўся шум акіяна, гукі дажджу, на экране дэманстраваўся відэашэраг з велічнымі выявамі прыроды.

Марыя Бандарэнка.

Цэнтр музыкатэрапіі існуе ў Мінску ўжо чатыры гады. Ён аднавіў сваю дзейнасць і запрашае слухачоў наведваць канцэрты, якія праходзяць кожны месяц у вялікай зале Белдзяржфілармоніі, і лекцыі ў Салоне аматараў класічнай музыкі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Акрамя таго, праходзяць групавыя заняткі тэрапеўтычнага характару. На адным з такіх Марыя Бандарэнка разам з піяністкай Дар’яй Вітко прапанавалі ўдзельнікам праслухоўванне музыкі Моцарта, Шапэна, Бетховена і Баха.

Цікавай у 2023 годзе была таксама праграма лекцый у Салоне аматараў класічнай музыкі, якія праводзілі Марыя Бандарэнка і Маргарыта Рукевіч. Праграма ахоплівала творчасць заходнееўрапейскіх кампазітараў, музыку Міжземнамор’я, славянскія музычныя традыцыі.

Вольфганг Амадэй Моцарт.

Адна з сустрэч прысвячалася творчасці жанчын-кампазітараў мінулага. Не заўсёды жанчыны мелі магчымасць прафесійна навучацца музыцы і заканчваць кансерваторыі, але часта яны былі музамі, якія натхнялі вялікіх геніяў на напісанне выдатных твораў. Марыя Шыманоўская і піяністка-віртуоз Клара Шуман, жонка кампазітара Шумана, Фані Хэнзель, сястра Мендэльсона, Этэль Сміт, якая насуперак волі бацькоў скончыла Лейпцыгскую кансерваторыю, дзе ў час навучання пазнаёмілася з Дворжакам, Грыгам, Чайкоўскім і іншымі кампазітарамі, пісала сімфоніі, харавыя творы і оперы...

Даведаліся слухачы пра творчасць сучасных беларускіх кампазітараў — Галіны Гарэлавай, Аліны Безенсон, Алены Атрашкевіч, Вольгі Падгайскай і іншых. Музыка дабратворна ўздзейнічае на самаадчуванне і настрой, ствараючы цудоўную атмасферу шчасця і гармоніі.

Эла ДЗВІНСКАЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.