Вы тут

«Канкурэнцыя ёсць ва ўсіх акругах»


У Мінску зарэгістраваны 132 ініцыятыўныя групы ў падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Мінгарсавета, паведаміў старшыня Мінскай гарадской выбарчай камісіі Аляксандр Шчаковіч.


Фота БелТА

«У Мінску 60 акруг, зарэгістраваны 132 ініцыятыўныя групы (без уліку вылучэння ад працоўных калектываў і палітычных партый). Канкурэнцыя ёсць па ўсіх акругах — дзесьці два, дзесьці тры чалавекі на месца. Поўную статыстыку ўбачым 15 студзеня — крайні дзень падачы дакументаў па ўсіх магчымых спосабах вылучэння. А 30 студзеня будзем разумець, каго камісіі зарэгістравалі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты», — адзначыў Аляксандр Шчаковіч.

Што датычыцца выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, то ў сталіцы зарэгістраваны 50 ініцыятыўных груп, вызначана 20 акруг.

Аляксандр Шчаковіч адзначыў, што выбарчая кампанія праходзіць спакойна. Наступны этап — агітацыйны перыяд. Самы папулярны спосаб збору подпісаў — пакватэрны абыход. Таксама ладзяцца пікеты.

«Для вылучэння кандыдатам у дэпутаты Мінгарсавета трэба сабраць ад 170 да 260 подпісаў, каб выбірацца па канкрэтнай акрузе — 60. Крыху больш — тысяча подпісаў (але там і акругі больш узбуйненыя) — неабходна для кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў», — адзначыў Аляксандр Шчаковіч..

Для збору подпісаў створаны камфортныя ўмовы. Месцаў, дзе забаронена праводзіць пікеты, — няшмат. У час збору подпісаў у адпаведнасці з заканадаўствам забаронена агітацыя. Ініцыятыўныя групы могуць толькі расказаць біяграфію чалавека, які плануе вылучацца ў дэпутаты. Свае праграмы кандыдаты прадставяць выбаршчыкам ужо пасля рэгістрацыі. Гэты этап пачынаецца з 31 студзеня. У выпадку парушэння рэгламенту акруговыя камісіі будуць выпісваць папярэджанні і могуць адклікаць рашэнні аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

«Для таго, каб стаць падручнікам, матэрыялы, падрыхтаваныя аўтарамі, праходзяць шмат этапаў экспертызы, абмеркаванняў на дыялогавых пляцоўках з педагогамі, узгадненняў, апрабацыю ва ўстановах адукацыі». 

Рэгіёны

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

Вобласць падрыхтавала ладны пакет прапаноў удзельнікам форуму.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.