Вы тут

Аб’ём вытворчасці бавоўны ў Кітаі перавысіў 5,6 мільёна тон


У мінулым годзе аб’ём вытворчасці бавоўны ў Кітаі склаў 5,618 мільёна тон. Аб гэтым сведчаць дадзеныя Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення (ДСУ) КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле дадзеных ДСУ, летась агульная плошча баваўняных палеткаў скарацілася на 7,1 працэнта да 2,78 мільёна гектараў, пры гэтым ураджайнасць узрасла на 1,1 працэнта. Чыноўнік ДСУ Ван Гуйжун растлумачыў скарачэнне ўраджайнасці бавоўны ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне (СУАР, Паўночна-Заходні Кітай) — найбуйнейшым бавоўнаводчым рэгіёне краіны такімі неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я, як ніжэйшыя тэмпературы і вялікія ападкі весну, а таксама працяглая спякота ўлетку. Акрамя таго, летась назіралася скарачэнне плошчаў баваўняных палеткаў з нізкай ураджайнасцю.

Як паведаміў Ван Гуйжун, ураджайнасць бавоўны ў басейне ракі Янцзы павялічылася ў параўнанні з паказчыкам 2022 года, калі ў рэгіёне былі зафіксаваны працяглая высокая тэмпература і засухі. У басейне ракі Хуанхэ было таксама зафіксавана павелічэнне ўраджайнасці гэтай сяльгаскультуры.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?