Вы тут

БДТУ і Прафесійны каледж сельскагаспадарчых навук і тэхналогій Дэян дамовіліся аб падрыхтоўцы спецыялістаў


Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт наведала дэлегацыя Прафесійнага каледжа сельскагаспадарчых навук і тэхналогій Дэян (КНР) на чале з рэктарам Сун Юнам. Мэтай візіту дэлегацыі стала вывучэнне адукацыйнага патэнцыялу ВНУ, а менавіта падрыхтоўка спецыялістаў па праграмах бакалаўрыяту і магістратуры ў галіне лясной гаспадаркі і інфармацыйных тэхналогій, паведамілі ў прэс-службе ўніверсітэта.


Першы прарэктар БДТУ Андрэй Саковіч азнаёміў гасцей з адукацыйнымі праграмамі ўніверсітэта, а таксама магчымымі механізмамі залічэння выпускнікоў кітайскага каледжа ў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. 

Рэктар БДТУ Ігар Войтаў падкрэсліў важнасць развіцця адукацыйнага супрацоўніцтва з установамі адукацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі і адзначыў высокі патэнцыял будучага партнёрства.

У ходзе візіту дэлегацыя наведала навучальныя лабараторыі і аўдыторыі лесагаспадарчага факультэта, інфармацыйных тэхналогій, факультэта лясной інжынерыі, матэрыялазнаўства і дызайну. Кіраўніцтва кітайскага Прафесіянальнага каледжа сельскагаспадарчых навук і тэхналогій высока ацаніла матэрыяльна-тэхнічнае аснашчэнню лабараторый БДТУ, адзначыла прыкладны характар падрыхтоўкі будучых інжынераў і праграмістаў. Па выніках візіту быў падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў, уключаючы пагадненні аб падрыхтоўцы спецыялістаў па праграмах бакалаўрыяту і магістратуры. 

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота прэс-служба БДТУ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.