Вы тут

Пархомчык правёў перагаворы з кіраўніцтвам расійскага «Трансмашхолдынга»


Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Пётр Пархомчык і міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік правялі сустрэчу і перагаворы ў Маскве з кіраўніцтвам АТ «Трансмашхолдынг» (Расійская Федэрацыя) па пытаннях рэалізацыі сумесных праектаў з беларускімі прамысловымі прадпрыемствамі і пашырэння кааперацыйнага супрацоўніцтва. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.


Фота: БелТА

Бакі абмеркавалі стан спраў па рэалізацыі сумеснага праекта ААТ «БЕЛАЗ» і АТ «Каломенскі завод». Дамовіліся правесці дадатковыя палігонныя і стэндавыя выпрабаванні каломенскага рухавіка на тэрыторыі Беларусі з удзелам спецыялістаў ААТ «БЕЛАЗ», ААТ «Мінскі маторны завод» і АТ «Каломенскі завод». А па выніках выпрабаванняў — правесці дапрацоўку раней пастаўленых рухавікоў і працягнуць закупку чарговай партыі ў рамках падпісанага кантракту.

Таксама на сустрэчы была дасягнута дамоўленасць аб забеспячэнні бесперабойных штомесячных аб’ёмаў паставак вагонакамплектаў ліцця расійскай вытворчасці ў інтарэсах вагонабудаўнічых прадпрыемстваў Беларусі.

Былі абмеркаваны напрамкі ўзаемнай кааперацыі па пытанні лакалізацыі вытворчасці на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы складаных кампанентаў высакахуткасных рэдуктараў для электратранспарту, а таксама іншыя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.