Вы тут

Цуран сустрэўся з працоўным калектывам «Спецкамунаўтатранса»


Аб сацыяльна-эканамічным развіцці сталіцы і кадравым пытанні расказаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран падчас сустрэчы з працоўным калектывам УП «Спецкамунаўтатранс» 18 студзеня, перадае «Минск-Новости».


Фота: «Минск-Новости»

Адзін з супрацоўнікаў узняў пытанняў аб прыцягненні на прадпрыемства кадраў. У «Спецкамунаўтатранс» актыўна працуюць з каледжамі, якія рыхтуюць аўтаслесараў. Маладыя людзі працаўладкоўваюцца, і гэта дапамагае зачыняць вакансіі ў рамонтных майстэрнях. Але застаецца праблема недахопу вадзіцеляў: выпускнікі проста баяцца кіраваць масіўнымі смеццявозамі на дваровых тэрыторыях. Не ратуе нават абяцанне годнага заробку.

— Рашэнне праблемы бачу ў мэтавым наборы. Магчыма, у асноўным адгукнуцца не мінчане, але з гэтым праблем не будзе, паколькі вы гатовы прадастаўляць работнікам інтэрнат, — зазначыў Арцём Цуран. — Практыку яны будуць праходзіць у вас на прадпрыемстве, так што да моманту заканчэння навучання маладыя людзі асвояць усе спецыфічныя моманты. Пры неабходнасці дапаможам з набыццём навучальнага абсталявання. Часткова са сродкаў бюджэту, часткова — за вашыя. У нас ужо ёсць падобны досвед, ён добра сябе зарэкамендаваў. Так рыхтуюць кадры вашыя калегі — «Мінсккамунцепласетка» і «Мінскводаканал».

Таксама было зададзена пытанне аб маючых адбыцца выбарах. Арцём Цуран распавёў, што сёлета іх правядуць па-новаму — у адзіны дзень галасавання. Мінчане будуць абіраць дэпутатаў гарадскога Савета, а таксама Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Таксама намеснік старшыні Мінгарвыканкама падрабязна спыніўся на развіцці сацыяльна-эканамічнай сферы сталіцы. Расказаў аб росце экспарту тавараў і паслуг, прыцягненні ў Мінск турыстаў, развіцці медыцыны і сацыяльнай сферы, транспарту, у прыватнасці, будаўніцтве новай лініі метро, пераводзе Мінска на атрыманне вады з падземных крыніц.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.