Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


Авен. Не варта загадзя перажываць з нагоды падзей, якія насоўваюцца. Усё само ўляжацца і вырашыцца. Развіццё сітуацыі будзе шмат у чым залежаць ад вашага погляду на праблему, не дазваляйце сабе песімізм. Будзьце ўважлівыя і клапатлівыя да блізкіх людзей, не сыходзьце ў сябе і не адхіляйцеся ад рашэння сямейных праблем.


Фота: pixabay.com

Цялец. Прыйшоў час для рэалізацыі смелых планаў, хаця жыццё і ўнясе ў іх свае папраўкі. Паездкі і камандзіроўкі пакуль лепш адкласці. Нягледзячы на занятасць у прафесійнай сферы, не варта пакідаць па-за ўвагай свой дом. Зрэшты, энергіі вам хопіць, а вось з часам будзе цяжка. Старайцеся не выпускаць з поля зроку канкурэнтаў і ў бізнесе, і ў асабістым жыцці.

Блізняты. На гэтым тыдні вы нарэшце зможаце дамагчыся адчувальнага выніку ў тым, у што ўкладвалася так шмат сіл і ў што вы так верылі. Адчуеце, што мары здзяйсняюцца. Надыходзіць час для самых рашучых дзеянняў. Пятніца — адзін з самых удалых дзён тыдня. Зразумееце, што ў вас усё атрымоўваецца.

Рак. Тыдзень можа аказацца неадназначным, але ў цэлым вас чакае поспех і пахвала ад начальства. У панядзелак штосьці можа заспець вас знянацку, затое аўторак і серада прынясуць прыбытак і маральнае задавальненне. Да выхадных у сям’і ўстановіцца атмасфера даверу і ўзаемаразумення.

Леў. Неабдуманыя дзеянні на гэтым тыдні недапушчальныя. Не паддавайцеся эмоцыям, не захапляйцеся. Цяпер патрэбен цвярозы і дакладны разлік. Нават у дробязях і ў тых выпадках, калі вы дзейнічаеце па звычцы. Магчымыя цяжкасці на працы не павінны быць нагодай для пачатку пошуку новага месца, бо гэта апынецца пустым марнаваннем часу. Сябры дапамогуць ажыццяўленню вашых задум.

Дзева. На гэтым тыдні не варта адкрыта выказваць свае прэтэнзіі навакольным. Паменш крытыкі і негатыву. Ваш поспех залежыць, у першую чаргу, ад вашай дыпламатычнасці. Грандыёзныя планы на гэты тыдзень лепш не будаваць, яны могуць не здзейсніцца, але праяўляць актыўнасць не толькі не шкодна, але і вельмі пажадана. У асабістым жыцці перамен чакаць пакуль не даводзіцца.

Шалі. На гэтым тыдні вы можаце атрымаць жаданае, калі дыпламатычна адыдзеце ў цень і менавіта адтуль станеце кіраваць падзеямі, якія вас цікавяць. Надыходзіць час шэрых кардыналаў. Хоць на гэта можа быць затрачана даволі шмат энергіі, у вас з’явіцца магчымасць праверыць партнёра на надзейнасць. Да канца тыдня вас чакае актыўнае асабістае жыццё.

Скарпіён. На гэтым тыдні будзе лёгка і прыемна працаваць, кахаць і будаваць планы. Усё ў вас атрымліваецца. Многія зразумеюць, што вы неардынарная асоба. Назапашаныя веды і вопыт будуць садзейнічаць умацаванню аўтарытэту. З’явіцца шанц разбагацець. Ваша звычайная праніклівасць не падвядзе.

Стралец. На гэтым тыдні будзеце метадычна і ўпэўнена рухацца наперад, якраз узнікнуць перспектывы для ажыццяўлення даўно задуманага. У рашэнні важных пытанняў імкніцеся ісці не напралом, а ў абыход. Толькі не кідайцеся ў крайнасці, выявіце вытрымку і цярпенне. Забудзьцеся пра паніку і хаос. І ўсё вырашыцца найлепшым чынам.

Казярог. Тыдзень будзе працякаць без асаблівых узрушэнняў. Спрыяльны час для плённай працы і дзелавых сустрэч. Ідэі, якія прыйшлі вам у галаву, могуць стаць пачаткам сапраўды важных падзей. Але ў чацвер не варта ставіць на карту ўсё, што ў вас ёсць, нават калі раптам здасца, што надышоў час перамен. Звярніце ўвагу на новых знаёмых. Сустрэчы ў суботу будуць невыпадковымі.

Вадаліў. Рашэнне трывіяльных штодзённых задач запатрабуе на гэтым тыдні вялікай колькасці сіл і часу. Асабліва, калі дзейнічаць давядзецца ў адзіночку. У кампаніі ж калег і сяброў усё пройдзе нашмат лягчэй. Так што не бойцеся прасіць аб дапамозе і дэлегаваць паўнамоцтвы. У пятніцу паспрабуйце быць рэалістамі і хутчэй выблытацца з небяспечнага свету ілюзій.

Рыбы. Аўторак — вельмі ўдалы дзень для заключэння здзелак і важных перагавораў. У сераду старанна правярайце інфармацыю, не рабіце паспешных вывадаў. У сярэдзіне тыдня паспрабуйце рэальна ацаніць свае сілы і не ўзвальваць на сябе непасільны аб’ём працы. У нядзелю прысвяціце сабе дастаткова часу, каб адчуць супакаенне.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

«Для таго, каб стаць падручнікам, матэрыялы, падрыхтаваныя аўтарамі, праходзяць шмат этапаў экспертызы, абмеркаванняў на дыялогавых пляцоўках з педагогамі, узгадненняў, апрабацыю ва ўстановах адукацыі». 

Рэгіёны

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

Вобласць падрыхтавала ладны пакет прапаноў удзельнікам форуму.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.