Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Размова будзе прынцыповая, сур’ёзная


Прэзідэнт Беларсі Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым. Галоўная тэма размовы — падрыхтоўка да пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета, найвышэйшага органа Саюзай Дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што прыкладны парадак дня пасяджэння вядомы, але ўносіць прапановы і змены можна аж да разгляду і зацвярджэння яго ў тым ліку на самім пасяджанні ВДС. «Прыярытэтнае пытанне — выкананне саюзных праграм. Мы заўсёды канстатавалі, што мы тут нядрэнна працуем, размова будзе сур’ёзная, прынцыповая», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён расказаў, што напярэдадні пасяджэння ВДС плануюцца перагаворы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у фармаце сам-насам. «Абмяркуем прынцыповыя пытанні. Калі будуць нейкія дапаўненні да таго парадку дня, які прапанаваны, мы непасрэдна на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета ўнясём такія прапановы», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. 


Фота: БелТА

 

Прэзідэнт таксама пацікавіўся, як Пастаянны камітэт Саюзай дзяржавы гатовы да правяджзення пасяджэння ВДС, якія асаблівасці. Дзмітрый Мезенцаў падкрэсліў, што пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета, найвышэйшага органа Саюзнай дзяржавы, мае асаблівае значэнне. Ён нагадаў, што 4 лістапада 2021 года Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, прыняўшы 28 праграм, пазначылі новы старт эканамічнай інтэграцыі Беларусі і Расіі. «Можа, не заўсёды нам удаецца зрабіць на гэта акцэнт, але гэта комплексны, узаемазвязаны маштабны дакумент, які вывеў сістэму адносін у Саюзнай дзяржаве на прынцыпова іншы ўзровень», — падкрэсліў Дзмітрый Мезенцаў. Ён расказаў, што на зацвярджэнне прэзідэнтаў Беларусі і Расіі будзе вынесены праект дакумента аб новым трохгадовым перыядзе рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы — на 2024-2026 гады. У лістападзе на пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы быў зацверджаны праект Дэкрэта Вышэйшага дзяржаўнага савета, які падводзіць вынік работы па выкананні 28 саюзных праграм. 

У тэму 

Работа па 28 саюзных праграмах практычна завершана

Пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Дзмітрый Мезенцаў растлумачыў журналістам, што работа па 28 саюзных праграмах практычна завершана, аб гэтым далажылі кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі на пасяджэнні саюзнага Саўміна. На новы трохгадовы перыяд плануецца зацвердзіць асноўныя напрамкі рэалізацыі Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы з правам для Савета Міністраў зацвярджаць планы сумеснай работы. Гэта дасць магчымасць больш аператыўна адгукацца на выклікі часу, уносіць карэктывы ў гэтыя планы. У выпадку з саюзнымі праграмамі гэта зрабіць было больш цяжка. Што тычыцца даты правядзення пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета, то па словах дзяржсакратара, яно пройдзе «ў самым хуткім часе». Ён таксама расказаў, што на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам прадставіў прапановы бакоў па пасяджэнні ВДС. Гэта і даклады ўрадаў, што зроблена, і даклады міністраў замежных спраў аб рабоце, якую яны праводзяць у рамках узгодненай знешняй палітыкі.
 
Дзмітрый Мезенцаў асабліва вылучыў такі дакумент як стратэгія навукова-тэхнічнага развіцця Саюзнай дзяржавы да 2035 года. «Гэта адказ на выклікі часу, выклікі новага тэхналагічнага плана, сведкамі якіх мы з’яўляемся. І гэта, безумоўна, задача навукі, вярнуць людзям тое, што трэба, каб яны жылі камфортна, каб стандарт жыцця людзей быў надзейным», — падкрэсліў ён. Таксама па словах дзяржсакратара, прапаноўваецца больш увагі ўдзяляць пытанням маёмасці Саюзнай дзяржавы.
 
«Мы асабліва адзначаем праект правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі. Гэты год павінен прайсці пад гэтай эгідай, як і пад эгідай святкавання 25-годдзя Саюзнага дагавора. Мы думаем, што прэзідэнты падтрымаюць і будзе заснаваны медаль «за заслугі ў развіцці Саюзнай дзяржавы» як памятны медаль», — расказаў Дзмітрый Мезенцаў. Ён асобна вылучыў мерапрыемствы гуманітарнай накіраванасці, якім зараз удзяляецца больш увагі, чым раней. Дзмітрый Мезенцаў прывёў лічбы: у 2022-м годзе мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы культурна-гуманітарнай, грамадзянска-патрыятычнай і адукацыйнай накіраванасці праводзілася 21, у 2022-м — 36, сёлета заплнавана 37 такіх мерапрыемстваў. Па словах Дзмітрыя Мезенцава, павялічаны бюджэт на правядзенне такіх мерапрыемстваў. «Мы неаднаразова казалі, адказваючы на пытанні захаду, навошта столькі казаць аб вайне, навошта столькі патрыятычнай тэматыкі ў нашай інфармацыйнай прасторы. Той ціск, які мы зараз адчуваем беспрэцэдэнтны, зусім хамскі — гэта і ёсць адказ, чаму мы звяраем сваё жыццё з героікай Вялікай Айчыннай вайны, нават і з вайной 1812-га года. Да 3 ліпеня мы прадставім новую кнігу «Аперацыя «Баграціён»: народныя мсціўцы». Яна будзе прысвечана партызанскаму руху. У 2024-м мы прадставім кнігі, прысвечаныя Сімяону Полацкаму, Францыску Скарыне. Мы прадставім кнігі, прысвечаныя Казіміру Семяновічу і Дзмітрыю Мендзялееву. І вядома, кніга «Космас як мара чалавецтва» сёлета будзе асабліва значная, Марына Васілеўская рыхтуецца да палёту на расійскім касмічным караблі на міжнародную касмічную станцыю. Гэта ж не проста палёт, гэта індыкатар асаблівай сістэмы адносін «Раскосмаса» і Нацыянальнай акадэміі навук Беларуси, міністэрстваў Беларусі і Расіі, дзяржкамітэта па навуцы і тэхніцы, Курчатаўскага інстытута па адпрацоўцы высокатэхналагічных прапаноў, з тым, каб мы разам, аб’ядноўваючы намаганні, адпавядалі патрабаванням часу у навукова-тэхналагічнай сферы. Мы не можам адстаць», — заявіў Дзмітрый Мезенцаў.
 
Таксама па словах дзяржсакратара, падрыхтаваны праект пастановы ВДС, згодна з якім прадугледжваецца стварэнне адзінай медыякампаніі Саюзнай дзяржавы. Плануецца, што гэтая медыякампанія возьме на сябе каардынацыю і забяспечыць выпуск на старонках друкаваных выданняў, тэлеканала і інтэрнет-рэсурснага напрамку (яму шмат будзе ўдзелена ўвагі) таго кантэнту, інфармацыі, якая будзе звязана не толькі з узаемадзеяннем у фарматах Саюзнай дзяржавы, але і з агульнай гісторыяй і планамі. «Мы хочам, каб гэта быў вельмі цікавы, магутны набор задач, які будзе пад сілу абноўленаму калектыву» , - сказаў дзяржсакратар.
 
Валерыя СЦЯЦКО
Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.