Вы тут

Місія назіральнікаў ад СНД пачала назіранне за выбарамі дэпутатаў у Адзіны дзень галасавання


Старшыня ЦВК Беларусі праінфармаваў кіраўніка Місіі, Генеральнага сакратара СНД Сяргея Лебедзева аб ходзе падрыхтоўкі выбараў дэпутатаў у Адзіны дзень галасавання, асноўных этапах рэалізацыі выбарчага працэсу, адказаў на пытанні міжнародных наглядальнікаў, перадаў метадычныя і інфармацыйныя матэрыялы выдадзеныя ЦВК Беларусі да адзінага дня галасавання, перадае Telegram-канал ЦВК.


Гаворачы аб Місіі наглядальнікаў ад СНД, Сяргей Лебедзеў расказаў, што ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску пачаў работу штаб Місіі ў якім будуць працаваць каля 50 доўгатэрміновых наглядальнікаў. За дзень-два да выбараў у Беларусь прыбудуць яшчэ каля 100 кароткатэрміновых наглядальнікаў, якія будуць наведваць участкі для галасавання 24 і 25 лютага.

Дарэчы, акрамя Місіі наглядальнікаў ад СНД, для назірання за выбарамі дэпутатаў у Адзіны дзень галасавання былі запрошаны прадстаўнікі ШАС, Парламенцкай асамблеі АДКБ, Саюзнай дзяржавы, цэнтральных выбарчых органаў краін СНД, індывідуальныя эксперты, у тым ліку з краін Еўрасаюза.

Прэв’ю: ЦВК

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.