Вы тут

Іван Кубракоў знаходзіцца з працоўным візітам у Зімбабвэ


На сустрэчы з Прэзідэнтам афрыканскай рэспублікі Эмерсанам Мнангагвай міністр унутраных спраў падкрэсліў, што дзякуючы асабістаму ўдзелу кіраўнікоў нашых дзяржаў адбываецца сур’ёзная актывізацыя двухбаковых знешнепалітычных і гандлёва-эканамічных адносін.


 

«Для мяне вялікі гонар, што вы знайшлі магчымасць прыняць нас, — адзначыў кіраўнік міліцэйскага ведамства. — Перадаю вялікае прывітанне, пажаданні здароўя і дабрабыту ад вашага сябра, Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Перад паездкай кіраўнік дзяржавы паставіў задачу: усе пытанні, якія ўзнікнуць, вырашыць на вышэйшым узроўні, аказаўшы ўсямерную дапамогу і садзейнічанне».

Міністр акцэнтаваў: «Зробім усё для таго, каб паліцэйскія вашай краіны якасна выконвалі свае задачы. Гатовы падзяліцца навыкамі, вопытам, амуніцыяй».

 

Эмерсан Мнангагва падкрэсліў, што ў час нядаўняй сустрэчы на міжнародным форуме Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз запэўніў: Беларусь акажа Зімбабвэ паўсюдную падтрымку. І цяперашняя сустрэча, па яго словах, — найлепшае таму пацверджэнне. «Шчаслівы, што ў нас склалася такое моцнае сяброўства і выдатныя адносіны, — адзначыў Эмерсан Мнангагва. — Упэўнены, разам з кіраўніком МУС Зімбабвэ вы вызначыце асноўныя напрамкі падрыхтоўкі нашых спецыялістаў для іх больш хуткай рэалізацыі. Больш за ўсё мяне цікавіць навучанне супрацоўнікаў спецпадраздзяленняў».

Працягваючы рэалізацыю дасягнутых дамоўленасцяў, Іван Кубракоў і міністр унутраных спраў і культурнай спадчыны Зімбабвэ Каземба Каземба падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве, накіраваны на нарошчванне антыкрымінальнага патэнцыялу дзвюх краін.

Падчас сустрэчы са сваім замежным калегам Казембай Казембай кіраўнік міліцэйскага ведамства Беларусі адзначыў, што падзеі, якія адбываюцца ў свеце, пацвярджаюць, што асаблівую ўвагу неабходна ўдзяляць процідзеянню ўсім відам і формам злачыннасці, а таксама супрацоўніцтву ў праваахоўных пытаннях паміж краінамі. «Супрацьстаяць сучасным выклікам і пагрозам трэба толькі разам і шляхам адкрытага дыялогу і абмену вопытам», — падкрэсліў Іван Уладзіміравіч.

Бакі дамовіліся аб навучанні зімбабвійскіх паліцэйскіх на базе спецпадраздзяленняў і Акадэміі МУС Беларусі. Іван Кубракоў адзначыў: узаемадзеянне ў гэтым напрамку можа быць вельмі перспектыўным і ажыццяўляцца на доўгачасовай аснове. Беларускі бок зробіць усё магчымае для правядзення навучання на высокім узроўні, які адпавядае ўсім сучасным патрабаванням.

Таксама госці азнаёміліся з працэсам навучання ў паліцэйскім каледжы і вывучылі матэрыяльна-тэхнічную базу аднаго з падраздзяленняў, байцы якога правялі паказальны выступ.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.