Вы тут

Лукашэнка нагадаў аб задачы па забеспячэнні якаснага медабслугоўвання на сяле


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб задачы па забеспячэнні якаснага медабслугоўвання на сяле і ў малых гарадах. Пра гэта ён заявіў пры прызначэнні Аляксандра Хаджаева новым Міністрам аховы здароўя Беларусі, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Гаворачы аб маючай адбыцца рабоце Аляксандра Хаджаева на міністэрскай пасадзе, Прэзідэнт адзначыў, што прыйдзецца няпроста, але за апошні час нямала і зроблена як самім міністэрствам, так і пры ўдзеле камісіі, якая была створана па даручэнні кіраўніка дзяржавы.

«Яны прыстойна прайшліся па першасным узроўні аховы здароўя. Вы выдатна разумееце, што вёску і малыя гарады мы страціць не можам. Гэта аснова нашай дзяржавы. І там жывуць людзі, якія маюць патрэбу найперш у дапамозе. Я не кажу, што мы ў гарадах не будзем працаваць. Але ў горадзе мы больш-менш парадак навялі, і ну нас тут дапамога аказваецца на больш высокім узроўні, чым у сельскай мясцовасці», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У гэтым плане, па словах кіраўніка дзяржавы, ужо пазначана, што трэба рабіць, і адносна наведзены парадак. «Думаю, што сёлета мы праблему гэтую вырашым — з ФАПамі, раённымі бальніцамі, участковымі, дзе яны ёсць, бальніцамі сястрынскага догляду. Але далей трэба дзейнічаць больш рашуча», — падкрэсліў ён.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?