Вы тут

ЦВК: у склад участковых выбарчых камісій увайшлі 57 233 чалавекі


Для правядзення выбараў дэпутатаў у Адзіны дзень галасавання 25 лютага ў Беларусі сфарміравана 5411 участковых выбарчы камісій, у склад якіх увайшлі 57 233 чалавекі. Пра гэта паведамілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.


Паводле інфармацыі ЦВК, у склад камісій увайшлі 6919 прадстаўнікоў працоўных калектываў, 17 671 прадстаўнікоў грамадзян і 32 643 прадстаўнікі палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў.

Сярод прадстаўнікоў партый, якія ўвайшлі ў склад участковых выбарчых камісій, 2642 прадстаўніка Беларускай партыі «Белая Русь», 907 Камуністычнай партыі Беларусі, 304 Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі і 910 Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

Што тычыцца грамадскіх аб’яднанняў, то ў склад камісій увайшлі 4079 прадстаўнікоў РГА «Белая Русь», 3245 прадстаўнікоў БРСМ, 4078 прадстаўнікоў Беларускага саюза жанчын, 3372 прадстаўнікі Беларускага Фонду міру, 3172 прадстаўнікі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, 9084 прадстаўнікі прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, а таксама 850 прадстаўнікоў іншых грамадскіх аб’яднанняў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.