Вы тут

Рэпетыцыя ЦЭ прайшла сёння для адзінаццацікласнікаў


Рэпетыцыя цэнтралізаванага іспыту прайшла сёння для адзінаццацікласнікаў, паведамляе БелТА.


У РЦЭ прымуць удзел каля 55,2 тыс. навучэнцаў 11-х класаў школ Беларусі. Пункты правядзення іспытаў (усяго іх 144 па краіне), гатовы сустрэць школьнікаў. Больш за ўсё выпускнікоў зарэгістраваліся для праходжання рэпетыцыі ЦЭ па рускай мове, на другім месцы па папулярнасці — матэматыка, на трэцім — біялогія.

Падчас РЦЭ будзе забяспечана цэнтралізаваная дастаўка навучэнцаў у пункты правядзення рэпетыцыі экзамену ў суправаджэнні педагагічных работнікаў. Навучэнцаў сельскіх устаноў адукацыі да пунктаў правядзення даставяць школьнымі аўтобусамі. У гарадскіх населеных пунктах школьнікі будуць карыстацца грамадскім транспартам, суправаджэнне іх педработнікамі таксама будзе забяспечана. Уваход у пункт правядзення цэнтралізаванага іспыту будзе ажыццяўляцца на падставе дакумента, які засведчвае асобу, і пропуску. Староннім асобам уваход у пункт правядзення РЦЭ будзе забаронены.

Стартуе іспыт адначасова ва ўсіх пунктах — у 11.00. Да месца правядзення рэпетыцыі ЦЭ навучэнцы прыбудуць за 30 хвілін.

«Рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену пройдзе ў мэтах адпрацоўкі ўсіх механізмаў правядзення іспыту ў адпаведнасці з загадам міністра адукацыі. Дзеці змогуць апрабаваць свае веды па прадметах, прайсці цэнтралізаваны экзамен па ўсіх вучэбных прадметах, па якіх ён прадугледжаны, уключаючы рускую і беларускую мовы. Нагадаю, у мінулым годзе рэпетыцыя праходзіла толькі па профільных вучэбных прадметах», — адзначыла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.

Па дадзеных Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, вынікі РЦЭ стануць вядомыя ў 20-х чыслах лютага.

«На апрацоўку такога вялікага масіву інфармацыі па тэхналогіі, па якой ён апрацоўваецца ў час ЦЭ і ЦТ, неабходны час. Атрымаюць вынікі РЦЭ дзеці выключна для сябе, толькі для гэтага яны і будуць прызначаны і больш нідзе не будуць улічвацца», — праінфармаваў дырэктар РІКВ Юрый Міксюк.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.