Вы тут

Дэпутаты разгледзяць у першым чытанні законапраект па пытаннях дзярждапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей


Чарговае пасяджэнне дзясятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання пройдзе 31 студзеня. Аб гэтым БелТА паведамілі БелТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.


У першым чытанні плануецца разгледзець праекты законаў «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей», «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь», «Аб змяненні законаў» (па пытаннях Следчага камітэта).

У другім чытанні будуць разгледжаны законапраекты — Кодэкс грамадзянскага судаводства Рэспублікі Беларусь, «Аб абыходжанні з генетычнымі рэсурсамі», «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання».

У першым і другім чытаннях — «Аб змяненні законаў» (па пытаннях аптымізацыі адміністрацыйных працэдур у сферы аховы і выкарыстання прыродных рэсурсаў).

У адным чытанні парламентарыі разгледзяць праект закона «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Ратэрдамскай канвенцыі аб працэдуры папярэдняй абгрунтаванай згоды адносна асобных небяспечных хімічных рэчываў і пестыцыдаў у міжнародным гандлі».

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.