Вы тут

Галоўны дзяржсанурач Тарасенка: «Сітуацыя па адру ў Беларусі кантралюецца»


Выпадкі захворвання на адзёр рэгіструюцца ў розных абласцях Беларусі. На сёння ў краіне іх выяўлена 204. Больш за ўсё — у Брэсцкай вобласці. 43% хворых — дзеці ад 7 да 17 гадоў, і 30% — людзі ад 18 да 40 гадоў.


Фота: pixabay.com

На мінулым тыдні лабараторна пацверджаны выпадак адру быў зарэгістраваны ў Лідзе. Захворванне западозрана яшчэ ў 15 чалавек.

— Сітуацыя з адром у Беларусі кантралюецца, аднак насцярожанасць павінна быць. Калі казаць пра сітуацыю ў Лідзе, яна звязана толькі з адным хворым, які прыехаў у раён з суседняй вобласці. Але, паколькі ён кантактаваў з 15 чалавекамі, то зараз усе яны зарэгістраваны як кантакты з хворым, — пракаментаваў намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка. — У сувязі з тым, што захворванне вельмі кантагіёзнае, усе пацыенты з падазрэннем на адзёр шпіталізаваны ў інфекцыйнае аддзяленне раённай бальніцы. Гэта сведчыць аб тым, што насцярожанасць павінна быць, яшчэ і з улікам таго, што цяпер адзначаецца рост захваральнасці вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі ў Беларусі.

Больш за ўсё выпадкаў інфекцыі зарэгістравана ў Брэсцкай вобласці — 62 працэнты, на другім месцы (16 працэнтаў) — Магілёўская вобласць, на трэцім — Гродзенская. Як адзначыў галоўны дзяржсанурач, у Брэсцкай вобласці сітуацыя па адру звязана ў тым ліку з рэлігійнымі абшчынамі. Гаворка ідзе пра заўзятых адмоўнікаў ад вакцынацыі.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?