Вы тут

Галоўчанка: З кожным годам «лічба» набывае ўсё большае значэнне ў жыцці грамадства


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас лічбавага форуму Digital Almaty 2024 заявіў, што новыя тэхналогіі змяняюць падыходы да вядзення бізнесу, якія складаліся за дзесяцігоддзі, перадае БелТА.


—З кожным годам «лічба» набывае ўсё большае значэнне ў жыцці грамадства. Інфармацыйныя тэхналогіі штодня змяняюць аблічча свету, пранікаючы ва ўсе сферы дзейнасці чалавека. Гэта рэальнасць, з якой мы павінны лічыцца. Аб’ёмы лічбавых дадзеных імкліва растуць і ўжо перавышаюць магчымасці сусветнай інфраструктуры па іх апрацоўцы. Воблачнае вылічэнне і назапашванне масіваў даных ужо сталі вялікім бізнесам, агульнасусветная выручка ад якога ацэньваецца больш як у $300 млрд. Усё больш людзей уключаецца ў сацыяльныя сеткі, і гэты працэс далёка не ў поўнай меры кантралюецца дзяржавай, — сказаў Раман Галоўчанка.

Экспанентна расце выкарыстанне персанальных дадзеных. «Найбуйнейшыя карпарацыі захоўваюць вялізныя масівы карыстацкіх дадзеных і выкарыстоўваюць іх для прадастаўлення нам персаніфікаваных паслуг. Аднак рэгулярныя ўцечкі вялікіх масіваў дадзеных сведчаць аб высокай небяспечнасці такой інфармацыі», — звярнуў увагу прэм’ер-міністр.

«Робаты і штучны інтэлект становяцца часткай нашага жыцця. Паводле прагнозаў аналітыкаў, у 2030 годзе яны будуць прыносіць больш за 1% сусветнага прыросту ВУП. Прамысловыя прадпрыемствы трансфармуюць свае кіраўнічыя і вытворчыя працэсы, мінімізуючы прамыя працавыдаткі за кошт выкарыстання лічбавых тэхналогій, змяняючы падыходы да вядзення бізнесу, якія складаліся за дзесяцігоддзі», — дадаў кіраўнік беларускага ўрада.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.