Вы тут

Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана праходзіць у Ташкенце


II Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана праходзіць у Ташкенце, перадае БелТА.


Беларускую дэлегацыю на форуме ўзначальвае віцэ-прэм’ер Леанід Заяц. У яе склад таксама ўвайшлі міністр сельскай гаспадаркі Сяргей Барташ, міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, міністр адукацыі Андрэй Іванец, міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў, кіраўнікі рэгіёнаў, прадпрыемстваў і вышэйшых навучальных устаноў. Усяго ў форуме бяруць удзел больш за 150 прадстаўнікоў абласцей і бізнес-супольнасці Беларусі.

 

Праграмай форума прадугледжана некалькі секцый. Бакі абмяркуюць супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы і харчовай прамысловасці, інвестыцыі і прамысловую кааперацыю, развіццё ўзаемадзеяння ў спорце, турызме і ахове здароўя, а таксама маладзёжную палітыку.

I Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана прайшоў у Мінску ў ліпені 2019 года.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.