Вы тут

У Кітаі сабралі рэкордны ўраджай соі


Аб’ём вытворчасці соі ў Кітаі ў мінулым годзе дасягнуў рэкордна высокага ўзроўню — 20,84 млн тон, паведамілі ў Міністэрствае сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Плошча пасеваў соі дасягнула 157 мільёнаў му (каля 10,47 млн. гектараў), у той час як плошча пасеваў алейных культур перавысіла 200 млн. му, паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР Дэн Сяаган. Па словах чыноўніка, праграма па адраджэнні насенняводства прынесла першыя вынікі — было сабрана больш за 530 тысяч новых рэсурсаў зародкавай плазмы сельскагаспадарчых культур.

У мінулым годзе Кітай захаваў дынаміку ўстойлівага росту ў развіцці сельскай гаспадаркі і сельскіх раёнаў, аказваючы ўпэўненую падтрымку аднаўленню эканомікі і высакаякаснаму развіццю, дадаў Дэн Сяаган. Як сведчаць дадзеныя Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР, летась вытворчасць збожжа ўзрасла на 1,3 працэнта ў параўнанні з 2022 годам да рэкордна высокага ўзроўню 695,41 млн. тон. Гэта ўжо дзявяты год запар, калі ўраджай збожжавых у Кітаі перавысіў адзнаку ў 650 млн тон.

Вытворчасць збожжа ў КНР знаходзіцца на высокім узроўні. Акрамя таго, краіна мае багатыя запасы сельскагаспадарчых культур, пры гэтым суадносіны запасаў да выкарыстання значна перавышаюць міжнародны парог збожжавай бяспекі ў 17-18 працэнтаў, заявіў афіцыйны прадстаўнік міністэрства Чэнь Бансунь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.