Вы тут

Выстава і майстар-класы па завязванні наміткі і слуцкіх паясоў пройдуць у Вялікім тэатры


Перад паказам нацыянальнай оперы «Сівая легенда» 13 лютага гледачы ўбачаць выставу традыцыйнага беларускага касцюма, а таксама майстар-класы па завязванні намёткі і слуцкіх паясоў, паведамілі «Минск-Новости» у Вялікім тэатры Беларусі.


У экспазіцыі, якая разгорнецца ў фае тэатра, будуць прадстаўлены традыцыйныя беларускія жаночыя касцюмы з розных рэгіёнаў Беларусі. Кожны з убораў мае свае асаблівасці і ўнікальныя элементы, але ўсе разам яны расказваюць пра культурную спадчыну і традыцыі беларускага народа.

Намітка — асаблівы галаўны ўбор, доўгага, да 3 метраў, ільнянога палатна, — самая яркая частка жаночага беларускага касцюма. Мастацтва складалася ў тым, як абвязаць палатно вакол галавы такім чынам, каб канструкцыя трымалася. Кандыдат мастацтвазнаўства Марыя Віннікава раскрые сакрэты беларускіх модніц мінулых стагоддзяў на сваім майстар-класе.

З традыцыяй асаблівага завязвання слуцкіх паясоў пазнаёміць загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Барыс Лазука. На выставе будуць прадстаўлены копіі слуцкіх паясоў.

Затым гледачы пачуюць «Сівую легенду» — оперу Дзмітрыя Смольскага, лібрэта да якой напісаў Уладзімір Караткевіч.

За дырыжорскім пультам — Юрый Караваеў. У галоўных партыях: Алена Золава, Дзмітрый Шабеця, Аксана Волкава, Уладзімір Громаў, Дзмітрый Капілаў.

Прэв’ю: «Минск-Новости»

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?