Вы тут

Патрыятычны форум моладзі Саюзнай дзяржавы стартаваў у БДУ


Патрыятычны форум моладзі Саюзнай дзяржавы стартаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Удзельнікамі мерапрыемства сталі больш за 60 студэнтаў з Беларусі і Расіі — навучэнцы БДУ, Фінансавага ўніверсітэта пры ўрадзе Расійскай Федэрацыі, Уральскага дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта і Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Моладзь прывітаў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.

«Мы рады, што на наша запрашэнне да размовы аб гістарычнай праўдзе і абароне гістарычнай памяці адгукнуліся найперш кіраўнікі і студэнты ВНУ. Сёння ў нас не размова дарослых са сваімі маладымі калегамі, мы перш за ўсё чакаем пытанні ад моладзі, у нас хочуць спытаць, што для нас патрыятызм і грамадзянская пазіцыя. Але і мы ў сваю чаргу хочам даведацца, як бы яны паводзілі сябе, калі падзеі 1941-1945 гадоў, калі падзеі 1812 года, калі ў тым ліку і беларускія палкі былі абаронцамі адзінай Айчыны», — сказаў Дзмітрый Мезенцаў.

Ён падкрэсліў, што размова будзе на роўных. «Гэта будзе шчыры дыялог аб тым, што перашкаджае Беларусі і Расіі развівацца сёння, чаму Захад такі агрэсіўны, і ці маем мы права здацца і адступіць ад нашых планаў, задум, саюзнага будаўніцтва. Асабліва пасля таго, як Прэзідэнты нашых краін Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі паседжанне Вышэйшага дзяржсавета, якое вызначыла новы этап не толькі эканамічнай, але і культурна-гуманітарнай інтэграцыі, супрацоўніцтва, рухі наперад», — адзначыў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы.

У форуме прынялі ўдзел таксама першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч, рэктар БДУ Андрэй Кароль.

На мерапрыемстве адбылася прэзентацыя кнігі «Тэрміны даўнасці не маюць... Злачынствы фашызму супраць народаў Савецкага Саюза ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.», якая падрыхтавана да друку пры асабістым удзеле Дзмітрыя Мезенцава. У аснову выдання пакладзены матэрыялы крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага і савецкага народаў, гістарычныя факты — расследаванні Генпракуратуры Беларусі, рашэнні судоў Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці. На старонках кнігі апублікаваны гістарычныя факты, вынесеныя па ісках пракурораў аб прызнанні злачынстваў, учыненых нямецка-фашысцкімі захопнікамі і іх памагатымі супраць мірнага насельніцтва і ваеннапалонных у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі былога СССР.

У праграме форуму запланавана пасяджэнне круглага стала па пытаннях маладзёжнай палітыкі. Таксама для ўдзельнікаў падрыхтавана культурная праграма з наведваннем Музея землязнаўства БДУ і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Свежасць раёна, кватэры з новай планіроўкай — гэтыя фактары сёння маюць ключавое значэнне.

Адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

Кіраўнікі адукацыйных ведамстваў упэўнены, што супрацоўніцтва ў сферы адукацыі з’яўляецца важным фактарам для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця дзвюх краін.

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?