Вы тут

«Кубак Будучыні» пройдзе ў Мінску з 7 па 10 лютага


Маладыя, перспектыўныя і моцныя хакеісты краіны зноў аб’ядналіся ў нацыянальнай зборнай U20, каб выступіць на традыцыйным дамашнім турніры «Кубак Будучыні». Спаборніцтвы з 7 па 10 лютага прыме сталічная «Чыжоўка-арэна». Канкурэнцыю беларусам складуць найлепшыя хакеісты з Казахстана і дзве юніёрскія каманды Расіі (U18 і U17). Беларускія хакеісты абяцаюць паказаць аматарам прыгожую гульню. А карэспандэнты «Звязды» паглядзелі, як яны рыхтуюцца выканаць свае абяцанні.


Пераможца Кубка Будучыні вызначыцца па выніках кругавога турніру, у якім сапернікі згуляюць адзін з адным па разе. Акрамя таго, у рамках спаборніцтваў хакеісты выявяць наймацнейшых у фармаце 3×3. У першы дзень турніру, 7 лютага, на сустрэнуцца каманды Расія-U18 — Расія-U17 і Беларусь-U20 — Казахстан-U20. На наступны дзень адбудуцца паядынкі турніру па хакеі ў фармаце 3×3, асноўны розыгрыш працягнецца 9 лютага сустрэчай беларусаў і малодшай зборнай Расіі, а таксама гульнёй казахстанцаў супраць старэйшай расійскай каманды. У заключны дзень Кубка Будучыні Казахстан-U20 згуляе з Расіяй-U17, а Беларусь-U20 паспрачаецца з Расіяй-U18.

У мінулым годзе пераможцай дамашняга Кубка Будучыні стала маладзёжная зборная Беларусі. Таму сёлета перад нацыянальнай зборнай U-20 стаіць сур’ёзная задача — абараніць тытул. Вырашаць яе будуць 30 хакеістаў з васьмі клубаў, якія прадстаўляюць КХЛ, МХЛ, Betera-Экстралігу і вышэйшую лігу. 

Узначаліў каманду дасведчаны трэнер Андрэй Міхалёў, галоўны трэнер каманды «Дынама-Шынік». У складзе зборнай на «Кубак Будучыні» адразу 18 хакеістаў з бабруйскага клуба, пяць гульцоў прадстаўляюць мінскае «Дынама». То бок, час на тое, каб наладзіць узаемаразуменне паміж гульцамі і паміж гульцамі і трэнерам траціць не трэба. Яны даўно працуюць разам і добра ведаюць адзін аднаго. Прычым, касцяк «Дынама-Шыніка» працуе досыць эфектна. Зараз бабруйскі клуб вычтцпае ў Маладзёжнай хакейнай лізе. Год таму «бабры» пад кіраўніцтвам Андрэя Міхалёва правялі выдатны сезон, увайшлі ў лік найлепшых каманд Сярэбранага дывізіёну і выйшлі ў плэй-ін лігі. У гэтым сезоне хакеісты «Дынама-Шынікі» упэўнена выступаюць ў пяцёрцы Сярэбранага дывізіёна, і ўтрымліваюць чацвёртае месца ў лізе па выніковасці. 

«Хлопцаў, якія не ведаюць сістэму, іх не шмат. Непаразумення быць не павінна, сістэма гульні падобная. Канешне, ёсць нейкія нюансы. Будзем гуляць на вынік», — адзначыў Андрэй Міхалёў у размове з журналістамі пасля адкрытай трэніроўкі зборнай. Адказ на пытанне, якая ў каманды задача, адназначны — перамагчы. Змаглі ў мінулым годзе, змогуць і ў ў гэтым. Тым больш, што ёсць адна прычыны для матывацыі паказваць найлепшыя вынікі.

Такія турніры як «Кубак Будучыні» прыцягваюць увагу селекцыянераў вядучых ліг свету. Спаборніцтвы на лёдзе «Чыжоўка-арэны» наведаюць 12 скаўтаў клубаў НХЛ, каб на свае вочы ўбачыць самых таленавітых ігракоў свайго пакалення. Зразумела, што яны будуць сачыць і за хакеістамі з Расіі, з Казахстана. Але той факт, што яны прыедуць менавіта ў Мінск сведчыць аб тым, што заакеанскім клубам цікавы і беларускі хакей, і беларускія хакеісты. А гэта не можа не радаваць. Разам з тым галоўны трэнер беларускай зборнай настроены больш спакойна. «Для кагосьці гэта крута, але для мяне гэта галаўны боль. Хлопцы жадаюць сябе паказаць, дзесьці могуць забываць пра камандную працу. Трэба гэта адкласці ў бок і працаваць на каманду. А скаўты ўсё заўважаць», — адзначыў Андрэй Міхалёў. 

Разам з тым самі хакеісты не забываюць пра сваю галоўную задачу. «У любым выпадку ты гуляеш за герб, гуляеш за краіну і ў першую чаргу павінен думаць больш пра тое, як дапамагчы камандзе. Але ўсё роўна едзеш на турнір і разумееш, што за табой асабіста будуць глядзець і трэба сябе паказаць», — падзяліўся капітан беларускай зборнай Данііл Карповіч. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.