Вы тут

Лукашэнка па прылёце ў Ташкент сустрэўся з Мірзіёевым


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля прылёту ў Ташкент сустрэўся з узбекскім калегам Шаўкатам Мірзіёевым. Нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў адбылася ў Лядовым палацы «Хума Арэна», перадае БелТА.


Фота: БелТА

Прэзідэнты вырашылі наведаць матч адкрытага чэмпіянату Казахстана па хакеі паміж ташкенцкім клубам «Хумо» і камандай з Астаны «Намад».

Як вядома, абодва лідэры любяць гэты від спорту. Аляксандр Лукашэнка не проста падтрымлівае развіццё хакея ў краіне, але і сам выходзіць на лёд у складзе сваёй дружыны на аматарскім чэмпіянаце Беларусі. А Шаўкат Мірзіёеў унёс непасрэдны ўклад у адраджэнне хакея ў Ташкенце. Дзякуючы яго падтрымцы ў сталіцы пабудавалі «Хума Арэну» — найбуйнейшы па ўмяшчальнасці Лядовы палац Цэнтральнай Азіі і другі пасля «Мінск-Арэны» ў СНД. Назвалі шматфункцыянальны комплекс у гонар міфічнай птушкі Хума, якая ва Узбекістане лічыцца птушкай шчасця, міру і дабрыні.

У 2019 годзе Шаўкат Мірзіёеў, наведваючы з афіцыйным візітам Беларусь, падарыў Аляксандру Лукашэнку тэматычны сувенір — незвычайную статую хакеіста.

Афіцыйныя перагаворы кіраўнікі дзяржаў правядуць у Ташкенце 8 лютага. У цэнтры ўвагі будуць пытанні паглыблення міждзяржаўных адносін, інтэнсіфікацыя гандлёва-эканамічнага і культурна-гуманітарнага ўзаемадзеяння.

«Асаблівую ўвагу бакі нададуць развіццю кааперацыйных сувязей у розных галінах прамысловасці, супрацоўніцтву ў сельскай гаспадарцы, навуцы, адукацыі і турызме», — паведамляла прэс-служба Прэзідэнта Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?