Вы тут

У Кітаі стымулююць унутранае спажыванне


Кітай увядзе шэраг мер, такіх як стымуляванне набыцця транспартных сродкаў і пакупкі бытавой тэхнікі, для павелічэння сёлета ўнутранага спажывання. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра камерцыі КНР Шэн Цюпін, перадае «Сіньхуа».


«Аўтамабілі, бытавая тэхніка і мэбля з’яўляюцца прадметамі традыцыйнага спажывання і цесна звязаны з жыццём людзей», — заявіў Шэн Цюпін. Паводле яго слоў, у гэтым годзе ў Кітаі будуць працаваць над стымуляваннем насельніцтва абменьваць старыя аўтамабілі на новыя з даплатай у сувязі з вялікім попытам і патэнцыялам для замены. У мінулым годзе продажы новых аўтамабіляў у Кітаі ўпершыню перавысілі 30 мільёнаў адзінак, павялічыўшыся на 12 працэнтаў у параўнанні з 2022 годам. Аб’ём гандлю патрыманымі аўтамабілямі ў краіне дасягнуў летась 18,41 млн. адзінак, павялічыўшыся амаль на 15 працэнтаў. Па словах Шэн Цюпіна, колькасць аўтамабіляў, зарэгістраваных у Кітаі, дасягнула 340 млн. адзінак. Краіна па гэтым паказчыку заняла першае месца ў свеце.

Кітай таксама будзе заахвочваць аддзелачныя работы ўнутры старых дамоў і іх частковую рэканструкцыю, а таксама абмен старой бытавой тэхнікі на новую са зніжкай у рамках шэрагу мер па стымуляванні ўнутранага попыту, дадаў чыноўнік. Акрамя таго, у далейшым будуць падтрымлівацца новыя формы спажывання, такія як трансгранічная электронная камерцыя, набыццё транспартных сродкаў на новых крыніцах энергіі (NEV) і тавараў айчыннай вытворчасці, каб раскрыць патэнцыял унутранага спажывання, дадаў Шэн Цюпін.

Кітай актывізуе намаганні па забеспячэнні дастатковай прапановы прадметаў першай неабходнасці падчас маючага адбыцца свята Вясны (Чуньцзэ, традыцыйны кітайскі Новы год па месяцовым календары), які сёлета працягнецца з 10 па 17 лютага.

Запасы тавараў першай неабходнасці ў супермаркетах былі павялічаны на 10-30 працэнтаў, што больш, чым звычайна, сказаў Шэн Цюпін, дадаўшы, што асноўныя платформы электроннай камерцыі прадоўжаць прадастаўляць паслугі па дастаўцы тавараў у святочны сезон.

Рынкавыя цэны таксама ў цэлым стабільныя. У панядзелак сярэднія аптовыя цэны на зерне, харчовае масла, ялавічыну і бараніну на 100 буйных аптовых рынках краіны засталіся нязменнымі з пачатку месяца.

Па словах чыноўніка, цэны на свініну і яйкі выраслі на 2,1 працэнта і 0,7 працэнта адпаведна, а цэны на гародніну прадэманстравалі сезонны рост.

Па меры набліжэння свята Вясны ў буйных гандлёвых цэнтрах, супермаркетах і анлайн-платформах назіраецца высокі аб’ём продажаў. Паводле дадзеных, у канцы студзеня продажы на прадпрыемствах рознічнага гандлю, якія адсочваюцца Міністэрствам камерцыі КНР, узраслі на 19,9 працэнта ў месячным вылічэнні. У мінулым месяцы продажы на ключавых платформах электроннай камерцыі павялічыліся на 20 працэнтаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.