Вы тут

ЦВК: У Беларусі акрэдытавана 27 790 нацыянальных назіральнікаў


Кіраўніцтва ЦВК Беларусі абмеркавала са старшынямі тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій актуальныя пытанні падрыхтоўкі выбараў у адзіны дзень галасавання. Аб гэтым паведамілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.


«Цяпер ЦВК Беларусі акрэдытавала 122 міжнародных назіральнікаў. Сур’ёзна пачала працаваць доўгатэрміновая місія назіральнікаў СНД. Працягваюць паступаць заяўкі на акрэдытацыю ад міжнародных назіральнікаў, якія прыедуць на кароткатэрміновае назіранне», — расказаў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка.

Акрамя таго, адзначыў Ігар Карпенка, у Беларусі акрэдытавана 27 790 нацыянальных назіральнікаў. «Гэта лічба з улікам усіх узроўняў камісій, пачынаючы ад цэнтральнай і заканчваючы ўчастковымі, якія былі сфарміраваны і пачалі работу», — падкрэсліў ён. Старшыня ЦВК таксама звярнуў увагу, што ў рэгіёнах праводзяцца трэнінгі з участковымі камісіямі.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?