Вы тут

Лукашэнка ў Ташкенце ўсклаў вянок да манумента Незалежнасці


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы з афіцыйным візітам Узбекістан, усклаў вянок да манумента Незалежнасці ў Ташкенце, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Манумент устаноўлены ў парку культуры і адпачынку «Новы Узбекістан», які быў адкрыты 31 жніўня 2021 года да 30-годдзя незалежнасці Узбекістана. Манумент уяўляе сабой 60-метровую стэлу, якую вянчае птушка шчасця Хума — сімвал міру, працвітання і свабоды.

У аснове і па перыметры стэлы прадстаўлены найважнейшыя гістарычныя падзеі, якія адлюстроўваюць 3000-гадовую гісторыю краіны. Адразу за стэлай размешчаны невялікі музычны фантан і амфітэатр на 5 тыс. чалавек.

Як паведамлялася, гэтымі днямі Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з афіцыйным візітам ва Узбекістане. Напярэдадні вечарам беларускі лідэр правёў нефармальную сустрэчу з Прэзідэнтам Шаўкатам Мірзіёевым.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?