Вы тут

Надвор'е: То хлюпота, то мароз


Гэтымі днямі на тэрыторыі нашай краіны будуць досыць кантрасныя ўмовы надвор’я. Розныя атмасферныя фронты падзеляць краіну на дзве ўмоўныя зоны — цёплую і халодную. 


Фота: pexels.com

Сапраўдны начны холад пачне зацягвацца на поўнач нашай краіны ўжо ў гэтую пятніцу. Умовы надвор’я ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску ў паўднёвых раёнах, а ўначы і па поўначы краіны адаб’ецца ўплыў франтальных раздзелаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 градуса па паўднёвым захадзе да 11 марозу па паўночным усходзе краіны, пры праясненнях паветра будзе астуджацца да 12–15 градусаў ніжэй за нуль. Максімальная тэмпература днём складзе ад мінус 4 градусаў да 2 цяпла. Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, днём будзе слаба расці.

Кантраснасць яшчэ больш павялічыцца ў другую суботу лютага. У гэты дзень умовы надвор’я ў асноўным будзе фарміраваць атмасферны фронт, які ссоўваецца з тэрыторыі Польшчы, а ў паўночных рэгіёнах захаваецца ўплыў халоднай вобласці павышанага атмасфернага ціску. Тэмпература паветра ўначы будзе ад нуля градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 18 градусаў па паўночным усходзе. Удзень у паўднёва-заходніх раёнах будзе амаль вясна (плюс 2 — плюс 4 градусы), а ў паўночна-ўсходніх раёнах класічная зіма — да мінус 7 градусаў.

У пачатку другой дэкады лютага надвор’е стане мякчэйшым. У нядзелю да нас у краіну прыйдзе атмасферны фронт, за якім будзе паступаць цёплая паветраная маса з поўдня Еўропы. 

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.