Вы тут

Алейнік: Адносіны паміж Беларуссю і Узбекістанам — гэта адносіны са знакам якасці


Адносіны паміж Беларуссю і Узбекістанам — гэта адносіны са знакам якасці. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Сяргей Алейнік, каментуючы вынікі афіцыйных перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з яго ўзбекскім калегам Шаўкатам Мірзіёевым, перадае БелТА.


«Адбыліся вельмі грунтоўныя перагаворы кіраўнікоў дзяржаў, якія пацвердзілі гістарычны характар гэтага візіту. З упэўненасцю магу сказаць, што сёння адносіны паміж Беларуссю і Узбекістанам і лідарамі нашых дзяржаў — гэта адносіны са знакам якасці», — падкрэсліў Сяргей Алейнік.

Перагаворы кіраўнікоў дзяржаў ён назваў грунтоўнай размовай па ўсіх без выключэння напрамках двухбаковага супрацоўніцтва. Па іх выніках падпісана дарожная карта па развіццю супрацоўніцтва паміж краінамі на 2024-2025 гады. У ёй у тым ліку прадугледжаны праекты прамысловай кааперацыі, стварэнне сумесных высокатэхналагічных вытворчасцей.

Казалі бакі і аб выхадзе на рынкі трэціх краін, перш за ўсё Афганістана.

«Мы будзем рэалізоўваць усе гэтыя планы ў бліжэйшым будучым. Размова ідзе аб шматузроўневым стратэгічным узаемадзеянні паміж нашымі краінамі, якое мы маем намер паглыбляць», — заявіў міністр.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.