Вы тут

Папуляцыя дзікіх пандаў у Кітаі складае каля 1900 жывёл


У Кітаі агульная колькасць папуляцыі вялікіх пандаў, якія жывуць ва ўмовах дзікай прыроды, складае каля 1900 жывёл, што на 800 асобін больш за паказчык, зарэгістраваны ў 80-я гады мінулага стагоддзя. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным упраўленні лясной і стэпавай гаспадаркі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Значны рост папуляцыі вялікіх пандаў абумоўлены актывізацыяй намаганняў Кітая па іх абароне, паведаміў чыноўнік упраўлення Чжан Юэ. Адкрыццё ў кастрычніку 2021 года Нацыянальнага парку вялікіх пандаў агульнай плошчай больш за 22 тысячы кв. км забяспечыла важную абарону прыкладна 72 працэнтаў дзікіх пандаў, сказаў Чжан Юэ.

Паводле дадзеных Дзяржаўнага ўпраўлення лясной і стэпавай гаспадаркі, з 2012 года плошча запаведнікаў па ахове вялікіх пандаў павялічылася з 1,39 да 2,58 мільёна гектараў, што эфектыўна забяспечвае бяспеку і ўстойлівае развіццё папуляцыі дзікіх пандаў. Міжнародны саюз аховы прыроды скарэкціраваў пагрозлівы статус вялікіх пандаў з «які знаходзіцца пад пагрозай знікнення» на «ўразлівы». «Гэта сведчыць аб тым, што намаганні Кітая па захаванні вялікіх пандаў былі прызнаны міжнароднай супольнасцю аховы дзікай прыроды», — адзў Чжан Юэ.

Паводле дадзеных упраўлення, акрамя дзікай папуляцыі, глабальная папуляцыя вялікіх пандаў у няволі дасягнула 728 асобін, пры гэтым у мінулым годзе ў няволі было паспяхова выведзена 46 вялікіх пандаў. Генетычная разнастайнасць гэтых жывёл у няволі таксама палепшылася. Цяперашняя папуляцыя вялікіх пандаў у няволі можа падтрымліваць 90-працэнтную генетычную разнастайнасць на працягу 200 гадоў, што азначае, што яны з’яўляюцца здаровай, дынамічнай і ўстойлівай папуляцыяй, сказаў Чжан Юэ, спасылаючыся на навуковую ацэнку.

Што тычыцца вялікіх пандаў, якія жывуць за мяжой, Чжан Юэ адзначфў, што, што з 2023 года ўпраўленне арганізавала выязныя праверкі і ацэнкі ў дачыненні да 23 устаноў па партнёрстве ў 19 краінах у спробе ўзмацніць абарону вялікіх пандаў, якія жывуць за мяжой. «Падобныя ўстановы ў цэлым адпавядаюць патрабаванням з пункту гледжання будаўніцтва памяшканняў, кармлення і выходжвання, а таксама мер прафілактыкі і кантролю захворванняў», — сказаў Чжан Юэ, дадаўшы, што вялікія панды, што, якія жывуць за мяжой, у асноўным «знаходзяцца ў добрым здароўі».

Паводле яго слоў, Кітай прадоўжыць удасканальваць механізм кіравання міжнародным супрацоўніцтвам адносна вялікіх пандаў, праводзіць рэгулярны маніторынг стану здароўя, выязныя праверкі і ацэнку, а таксама працягне ўмацоўваць супрацоўніцтва з міжнароднымі партнёрамі ў мэтах абароны відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і біяразнастайнасці.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.