Вы тут

Лукашэнка і Мірзіёеў наведалі гарналыжны комплекс пад Ташкентам


У трэці дзень афіцыйнага візіту ва Узбекістан Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і яго калега Шаўкат Мірзіёеў наведалі гарналыжны комплекс «Амірсой» пад Ташкентам, паведамляе БелТА.


Лідары краін у нефармальнай абстаноўцы яшчэ раз падвялі вынікі праведзеных перагавораў і зверылі планы на бліжэйшую і сярэднетэрміновую перспектыву.

Асаблівую ўвагу прэзідэнты надалі супрацоўніцтву ў сферах спорту і турызму — гэта адзін з важнейшых напрамкаў гуманітарнага ўзаемадзеяння Беларусі і Узбекістана. Напярэдадні краіны падпісалі праграму супрацоўніцтва ў спартыўнай сферы на 2024-2025 гады і план мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва ў турызме.

Беларусь і Узбекістан дамовіліся садзейнічаць адно аднаму ў падрыхтоўцы спартсменаў. Прычым адзін з акцэнтаў будзе зроблены менавіта на зімовыя віды спорту.

Комплекс «Амірсой» размешчаны за 65 кіламетраў на ўсход ад Ташкента. Гэта найбуйнейшы гарналыжны курорт ва Узбекістане і самы сучасны ў Цэнтральнай Азіі ў Заходнім Цянь-Шане.

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з магчымасцямі комплексу і апрабаваў гарналыжныя трасы. Дарэчы, вышыня тут складае ад 1630 да 2275 м.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.