Вы тут

Ці могуць галасаваць тыя, хто ўтрымліваецца пад вартай? Юрыст распавёў аб зменах у Выбарчым кодэксе


Начальнік упраўлення канстытуцыйнага і міжнароднага права Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Ігар Галубіцкі расказаў, ці могуць грамадзяне, якія знаходзяцца пад вартай, прагаласаваць у адзіны дзень галасавання, перадае БелТА.


«Нас раней вельмі моцна крытыкавалі за тое, што ў Канстытуцыі і, адпаведна, Выбарчым кодэксе была норма, якая забараняе ўдзельнічаць у выбарах асобам, якія ўтрымліваюцца пад вартай. Абывацелю гэта можа здацца справядлівым, але ж канчатковы прысуд не вынесены. Паколькі гэтая норма была у нас у Канстытуцыі, мы прызнавалі, што нічога не можам зрабіць, хаця і разумелі, што гэта трэба мяняць», — сказаў Ігар Галубіцкі.

У абноўленай Канстытуцыі гэтае абмежаванне было знята, і цяпер грамадзяне, якія ўтрымліваюцца пад вартай, могуць узяць удзел у выбарах. «Гэта таксама вельмі пазітыўная норма», — падкрэсліў Ігар Галубіцкі.

Намеснік начальніка аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарата Цэнтральнай выбарчай камісіі Іван Тоўкач дапоўніў, што асобы, якія ўтрымліваюцца пад вартай, будуць галасаваць па механізме так званага выязнога галасавання: «Найбліжэйшая ўчастковая камісія будзе прыязджаць да іх са скрыняй для галасавання і арганізоўваць адпаведную выбарчую працэдуру».

Прэв’ю: ЦВК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.