Вы тут

«Успомнім, таварыш, мы Афганістан...»


10 лютага ў Цэнтральным Доме афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь адбыліся ўрачысты сход і канцэрт, прысвечаныя Дню памяці воінаў інтэрнацыяналістаў да 35-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана.


Для ўдзелу ў мерапрыемстве прыбылі дэлегацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў ад усіх абласцей і г. Мінска, ваеннаслужачыя Мінскага гарнізона, сувораўцы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Валерый Гайдукевіч, дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Аляксандр Вальфовіч, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Луцкі, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і грамадскіх аб’яднанняў.

Пасля заканчэння афіцыйнай часткі сваё майстэрства прадставілі артысты заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.