Вы тут

Магутная магнітная бура накрые Зямлю


Магутная магнітная бура накрые сёння Зямлю. Пра гэта распавялі ў геліягеафізічнай службе расійскага Інстытута прыкладной геафізікі, паведамляе БелТА са спасылкай на «МИР 24».


Прычынай з’явы стане выбліск класа Х на Сонцы — гэта самы магутны з класаў сонечных выбліскаў, астраномы лічаць яго найболей небяспечным для жыхароў Зямлі. Чакаецца парушэнне кароткіх хваляў радыёсувязі па ўсёй планеце, а ў прыпалярных шыротах — перашкоды ў рабоце навігацыі.

Метэазалежныя людзі могуць сёння адчуць недамаганне, болі ў галаве і суставах, галавакружэнне і скокі ціску. Таксама верагодныя перапады настрою, прыступы невытлумачальнай трывожнасці, узбуджэнне ці ж, наадварот, апатыя.

Да гэтага ўмераная магнітная бура назіралася ў канцы студзеня, тады падзея працягнулася не даўжэй за суткі. Навукоўцы між тым папярэдзілі, што сёлета магнітных бур стане больш — па дзве-тры кожны месяц.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.