Вы тут

Лукашэнка падпісаў пастанову Савета бяспекі аб адабрэнні праектаў Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны


Прэзідэнт Беларусі, старшыня Савета бяспекі Аляксандр Лукашэнка 12 лютага падпісаў пастанову Савета бяспекі, якой адобраны праекты Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны Беларусі, якія абмяркоўваліся на пасяджэнні Савета бяспекі 16 студзеня. Паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.


Кіраўніком дзяржавы адабраны праект Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, дапрацаваны Дзяржаўным сакратарыятам Савета бяспекі сумесна з зацікаўленымі дзяржорганамі і іншымі арганізацыямі па выніках яе грамадскага абмеркавання.

У праекце Ваеннай дактрыны, які зацверджаны пастановай Савета бяспекі, адлюстраваны ключавыя змены ваенна-палітычнай абстаноўкі ў свеце і рэгіёне, асновы ваеннай палітыкі Беларусі, нацыянальныя погляды на падтрыманне міжнароднага міру і стабільнасці, забеспячэнне ваеннай бяспекі Беларусі і яе ўзброеную абарону.

У адпаведнасці з пастановай Міністэрства абароны павінна дапрацаваць праект Ваеннай дактрыны з улікам выказаных заўваг членаў Савета бяспекі.

У далейшым абодва дакументы будуць вынесены на зацвярджэнне Усебеларускага народнага сходу, як гэта прадугледжана абноўленай Канстытуцыяй Беларусі.

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі і Міністэрства абароны павінны да 25 сакавіка 2024 года прадставіць ва ўстаноўленым парадку Прэзідэнту Беларусі адпаведна праекты Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны, а таксама рашэнняў Усебеларускага народнага сходу аб іх зацвярджэнні.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.