Вы тут

Сустрэча з упершыню галасуючай моладдзю прайшла ў БНТУ


У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце прайшлі сустрэчы са студэнтамі ў рамках інфармацыйна-асветніцкага праекта «Заліковая размова», перадае БелТА.


Фота: БелТА

Студэнтам архітэктурнага факультэта БНТУ 25 лютага трэба будзе прагаласаваць упершыню. Першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў на сустрэчы адзначыў, што праект «Заліковая размова» накіраваны на тое, каб маладыя людзі маглі расказаць аб тых ці іншых праблемных момантах, якія турбуюць моладзь. «Праект практычна за два гады паказаў сваю актуальнасць. Некаторыя пытанні, якія ўзнімаліся ў час яго правядзення, пазней узнімаліся на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт падтрымлівае такія напрамкі», — звярнуўся да ўдзельнікаў першы сакратар ЦК БРСМ.

Ён звярнуў увагу, што Беларусь знаходзіцца на этапе электаральнай кампаніі — Адзінага дня галасавання. «Мы разам з вамі будзем выбіраць дэпутатаў практычна ўсіх узроўняў — мясцовых, раённых, гарадскіх саветаў і Палаты прадстаўнікоў. І сутнасць гэтага працэсу заключаецца не ў рэфармаванні палітычнай сістэмы, а хутчэй у яе аптымізацыі і ўдасканаленні. Пасля Адзінага дня галасавання будзе сфарміраваны вышэйшы орган народаўладдзя у нашай краіне — Усебеларускі народны сход», — нагадаў спікер. Ён таксама расказаў аб змяненнях у адзін з ключавых дакументаў стратэгічнага планавання Беларусі — Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, а таксама аб тых выкліках і пагрозах, якія паўплывалі на гэтыя змяненні.

Размова ішла і аб неабходнасці лічбавага суверэнітэту. Першы сакратар ЦК БРСМ адзначыў, што ў сацыяльных сетках, мэсэнджэрах і інтэрнэце ў цэлым, дзе моладзь праводзіць значную частку вольнага часу, ёсць шмат неправеранай, а часам і шкоднай інфармацыі. «Прадукты, якімі мы карыстаемся, распрацаваны не намі. Некаторыя з іх кітайскія, некаторыя — заходнія. Лічбавы суверэнітэт дазволіць нам распрацаваць аналагічны ўласны прадукт і генераваць свой кантэнт. Не для таго, каб цэнзураваць, а для таго, каб не дапусціць распаўсюджвання інфармацыі, якая наносіць шкоду», — падкрэсліў ён.

У студэнтаў была магчымасць задаць пытанні Аляксандру Лук’янаву на розныя тэмы. Акрамя адзінага дня галасавання, студэнтаў цікавілі пытанні захавання гісторыка-культурнай спадчыны, рэалізацыі творчага і навуковага патэнцыялу, грамадска-палітычная абстаноўка вакол Беларусі і шляхі развіцця нашай краіны.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.