Вы тут

Білеты на «Славянскі базар у Віцебску» пачнуць прадаваць 16 лютага


Продаж білетаў на «Славянскі базар у Віцебску» стартуе 16 лютага. Паведамляе БелТА са спасылкай на Цэнтр культуры «Віцебск».


«Старт продажу білетаў запланаваны на 16 лютага. Напярэдадні будзе апублікавана праграма выступленняў у Летнім амфітэатры», — растлумачылі ва ўстанове.

Размова аб назве праектаў, на якія глядач зможа прыйсці ў Летні амфітэатр падчас форуму, і датах іх правядзення. Імёны артыстаў і калектываў стануць вядомы пазней.

Продаж білетаў на канцэрты васільковага форуму будзе праводзіцца ў некалькі этапаў.

ХХХIII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску — 2024» плануецца правесці з 9 па 15 ліпеня.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.