Вы тут

Фестываль інструментальных калектываў упершыню пройдзе ў Гродзенскай вобласці


Першы фестываль-конкурс «Мелодыі Гродзеншчыны» прыме Свіслач, паведамляе БелТА ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.


Новы фестываль-конкурс — ініцыятыва ўпраўлення культуры аблвыканкама і Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Сярод арганізатараў таксама сектар культуры Свіслацкага райвыканкама.

«Ідэя нарадзілася таму, што ў нашым рэгіёне дзейнічае больш за 90 аркестраў і ансамбляў інструментальнага жанру. У гэтым ліку 44 народныя, 45 узорныя, два заслужаныя народныя (узорныя) творчыя калектывы. Яны актыўна выступаюць у канцэртах рознага ўзроўню, — падзялілася намеснік дырэктара АМЦНТ Наталля Рамановіч. — А вось агульнай фестывальнай пляцоўкі ў іх не было. Цяпер такой пляцоўкай стане Свіслач. Фестываль-конкурс пройдзе на сцэне раённай дзіцячай школы мастацтваў, якая нядаўна была абноўлена, і прапішацца ў раённым цэнтры».

У свяце інструментальнай музыкі прымуць удзел 13 дзіцячых і 23 дарослых творчых калектыва. Конкурс пройдзе ў чатырох намінацыях. У Свіслачы прадставяць свае таленты 4 дзіцячыя аркестры і 9 дзіцячых ансамбляў, узрост удзельнікаў якіх не перавышае 15 гадоў. У старэйшай узроставай катэгорыі пальму першынства будуць аспрэчваць 6 аркестраў і 17 ансамбляў.

Такім чынам у рэгіёне вырашылі матываваць інструментальныя калектывы да развіцця, павышэння выканальніцкага майстэрства, пашырэння і ўзбагачэння рэпертуару. Фестываль паслужыць таксама папулярызацыі інструментальнай музыкі.

Адбор удзельнікаў конкурснай праграмы праходзіў па відэазаяўках. Журы ў складзе прадстаўнікоў упраўлення культуры аблвыканкама, АМЦНТ, сектара культуры Свіслацкага райвыканкама вызначыць лепшых. Пераможцаў чакаюць прызы і дыпломы.

Абласны «парад» аркестраў і ансамбляў дапаможа стварыць залаты фонд інструментальных калектываў Гродзеншчыны, адкрые для кожнага такога калектыву ў рэгіёне магчымасць заявіць пра сябе, а для самых таленавітых стане стартам у вялікае мастацтва.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.