Вы тут

Аферысты ў сацсеткі выбавілі больш як Br700 у мінчан праз акаўнты сваячкі і сябра


У Першамайскае РУУС сталіцы звярнуліся двое жыхароў раёна, якія сталі ахвярамі аферыстаў. Зламыснікі ўзламалі старонкі пацярпелых у сацыяльных сетках і пад выглядам сяброў або сваякоў прасілі грошы ў пазыку, паведамляе БелТА са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама.

Аднаму з пацярпелых прыйшло паведамленне нібыта ад аднаго, які прасіў пазычыць Br300. Заяўнік вырашыў выручыць таварыша і пералічыў азначаную суму на карту. Пазней мінчанін звязаўся па тэлефоне з прыяцелем, які расказаў, што не адпраўляў паведамленне.

Яшчэ ў адной заяўніцы ў доўг папрасіла «траюрадная сястра», спасылаючыся на складаную жыццёвую сітуацыю. Мінчанка перавяла на карту псеўдародзічцы больш як Br400, а пасля даведалася аб падмане.

Аператыўнікі ўстанавілі, што старонкі ў сацыяльнай сетцы асоб, ад імя якіх паступілі просьбы аб пазыцы, былі ўзламаныя, а грошы пералічаны ашуканцам. Узбуджаны крымінальныя справы.

Міліцыя нагадвае: калі ў сацсетках на асабістай старонцы сваякоў, знаёмых, а таксама ў перапісцы гучыць просьба аб аказанні матэрыяльнай дапамогі, то да пераліку грошай неабходна звязацца з чалавекам асабіста, прычым не праз SMS-паведамленне, а па тэлефоне.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.