Вы тут

БІСД прэзентаваў маладзёжны конкурс аналітычных праектаў


Рэспубліканскі маладзёжны конкурс аналітычных праектаў прэзентавалі сёння ў Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў (БІСД), перадае БелТА.


Як адзначыў дырэктар БІСД Алег Макараў, такія ініцыятывы дазволяць у агляднай будучыні вырасціць новую плеяду айчынных аналітыкаў: «Дзеля гэтага мы і запускаем такі праект. Аналітыка сёння сапраўды адзінкавы тавар. Да гэтага часу ў профільным асяроддзі ідзе пэўная палеміка: як рыхтаваць такіх спецыялістаў. Частка людзей кажа аб тым, што аналітыкаў можна навучыць выключна акадэмічнымі метадамі.Некаторыя спадзяюцца на прыроджанасць таленту, які неабходна своечасова распазнаць.Як бы там ні было, мы будзем шукаць таленавітых маладых людзей, рыхтаваць з іх першакласных адмыслоўцаў.Тым больш, што за пяць гадоў існавання інстытута назапасіўся пэўны досвед, калі новыя кадры, а ў нас даволі вялікае моладзевае крыло, становяцца сапраўднымі прафесіяналамі. Для нас гэты шлях абсалютна зразумелы».

Сёння БІСД святкуе пяцігадовы юбілей. Запуск рэспубліканскага праекту ў такую дату невыпадковы. «Хачу звярнуць увагу: пяць гадоў — зусім не той тэрмін, калі трэба падводзіць вынікі. Мы ў працэсе свайго развіцця. За пяцігодку ўдалося ўстанавіць даверныя адносіны з дзяржаўнымі органамі, замежнымі фабрыкамі думкі. Наперадзе яшчэ нямала складанай і патрэбнай для краіны работы», — падсумаваў Алег Макараў.

У прэзентацыі праекта ўдзельнічаў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай. Паводле яго слоў, аналітыка сёння — гэта прыкладны напрамак. «Такія конкурсы неабходны для таго, каб моладзь якасна дадала ў аналітычным напрамку. Маладыя кадры павінны навучыцца крытычна думаць, каб супастаўляць усе падзеі, што адбываюцца. Упэўнены, гэты праект ахопіць новыя пласты моладзі», — падкрэсліў прадстаўнік ведамства.

Рэспубліканскі конкурс аналітычных праектаў — гэта першы этап вялікага руху, заснаванага БІСД. Такое меркаванне выказаў аналітык БІСД, адзін з кіраўнікоў дадзенага праекта Яўген Харук. «На першым этапе мы б хацелі, каб моладзь, а гэта студэнты ВНУ, аспіранты, вучоныя, выкладчыкі да 35 гадоў, удзельнічалі ў нашым конкурсе і прадставілі аналітычныя работы па зададзеных тэматыках. Тэмы даволі шырокія, іх аб’ядноўвае прыцэл на будучыню. У тым ліку як будзе развівацца наша краіна, у якім напрамку пойдзе адукацыя, аграпрамысловы комплекс, эканоміка, рабатызацыя. Усё праз прызму таго, як гэта будзе выглядаць у нашай краіне праз пэўную колькасць часу», — расказаў субяседнік.

Найлепшых канкурсантаў у далейшым будуць запрашаць на працу ў маладзёжным аналітычным руху. «У нашых рэгіянальных аддзяленнях, пры ўстановах вышэйшай адукацыі. Усё гэта будзе садзейнічаць таму, каб яны развіваліся, атрымлівалі новыя веды, навыкі кампетэнцыі, а таксама прымалі ўдзел у даследаваннях інстытута», — адзначыў ён.

Сфера дзейнасці канкурсанта пры гэтым не адыгрывае прынцыповай ролі. «У нас ёсць нямала прыкладаў, калі ў аналітычных клубах моладзі пры ўніверсітэтах і іншых арганізацыях удзельнічаюць фізікі, праграмісты, эканамісты. Маладыя людзі атрымліваюць кампетэнцыі, якія дапамагаюць ім разбірацца не толькі ў сваёй прафесіі, але і жыцця ў цэлым: як адрозніваць інфармацыйныя патокі, сачыць за трэндамі, аналізаваць прадукцыю СМІ. Усё гэта можна палепшыць і прапампаваць праз аналітычны інструментарый», — сказаў на заканчэнне Яўген Харук.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.