Вы тут

Швец расказаў аб прыярытэтах у структуры жыллёвага будаўніцтва на гэты год


Першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Алег Швец пасля пасяджэння калегіі ведамства па выніках 2023 года расказаў аб прыярытэтах у структуры жыллёвага будаўніцтва на гэты год, паведамляе БелТА.


«У гэтым годзе ў Беларусі плануецца пабудаваць 4,4 млн. кв. м жылля. Цяпер мы абмяркоўваем яго структуру: колькасць жылля для шматдзетных сем’яў, арэнднага жылля, у разрэзе рэгіёнаў і г. д. Прыярытэты ранейшыя — жыллё для маючых патрэбу», — адзначыў Алег Швец.

Сёння Міністэрства архітэктуры і будаўніцтвы падводзіць вынікі дзейнасці за мінулы год. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак, кіраўніцтва Мінбудархітэктуры, кіраўнікі падведамных арганізацый, намеснікі старшынь аблвыканкамаў і іншыя адказныя спецыялісты.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.