Вы тут

Батанічны сад навучыць садоўнікаў правільна рабіць прышчэпкі іглічных раслін


Цэнтральны батанічны сад правядзе 16-18 лютага навучальны практыкум па прышчэпцы іглічных раслін. Аб гэтым паведамілі ва ўстанове.


«І захопленаму калекцыянеру іглічных раслін, і пачынаючаму садоўніку не абысціся без умення рабіць прышчэпкі. Навучыцца і авалодаць гэтым мастацтвам можа кожны», — распавялі ў Батанічным садзе.

Навучальны практыкум правядзе кандыдат біялагічных навук старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі дэкаратыўнага садаводства Яўген Кандратаў. Ён раскажа, навошта патрэбна прышчэпка, як вырасціць прышчэпу, правільна нарыхтаваць і захоўваць шчэпа, якая прылада патрэбна, як даглядаць за прышчэпленымі іглічнымі раслінамі і інш.

Сустрэчы адбудуцца ў 12.00 і 14.00 без папярэдняга запісу ў канферэнц-зале экспазіцыйнай аранжарэі. Працягласць складзе дзве гадзіны.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.